Баргузі́н — паўночна-ўсходні вецер, што дзьме ў сярэдняй частцы Байкала з даліны ракі Баргузін.

Узнікае за кошт сцёку халоднага паветра з Даурскіх стэпаў і мае характар бары. Узнікае ў амаль замкнёнай лесастэпавай Баргузінскай катлавіне, прарываецца праз Шаманскае адгор’е Баргузінскага хрыбта і па Усць-Баргузінскай западзіне вырываецца ў Баргузінскі заліў. У вусці даліны ён узмацняецца да буры, але, вырываючыся на возера, слабее і робіцца ўстойлівым працяглым ветрам, што ахоплівае вялікую акваторыю возера пры ясным небеhttps://veter.academic.ru/1450/%D0%91%D0%90%D0%A0%D0%93%D0%A3%D0%97%D0%98%D0%9D. Хуткасць ветру звычайна менш за 20 м/с, працягласць — некалькі гадзін. Баргузін узмацняецца на поўдні возера, дзе можа выклікаць хвалі вышынёй да 4 м. Асаблівай моцы дасягае восенню.

Баргузін апяваецца ў рускай народнай песні «Слаўнае мора — свяшчэнны Байкал».

Крыніцы

Катэгорыя:Мясцовыя вятры Катэгорыя:Байкал