Сацыял-дэмакратыя — ідэалогія, якая ўзнікла ў рамках сацыялізму і з часам трансфармавалася на пазіцыі паступовага ўдасканалення капіталізму з мэтай сцвярджэння сацыяльнай справядлівасці, салідарнасці і большай свабоды«Home : Oxford English Dictionary».

Тэрмін Да Першай сусветнай вайны «сацыял-дэмакратамі» называлі ўсіх паслядоўнікаў левых ідэалогій — як марксістаў, так і паслядоўнікаў рэфармісцкага сацыялізму. Такім чынам, гэтая катэгорыя аб’ядноўвала і радыкальных рэвалюцыянераў — У. І. Леніна і Р. Люксембург, і ўмераных эвалюцыяністаў тыпу Э. Бернштэйна, і артадаксальны «цэнтр» тыпу К. Каўцкага.

Ідэалогія сучаснай сацыял-дэмакратыі знаходзіцца некалькі лявей сацыял-лібералізма і некалькі правей дэмакратычнага сацыялізму.

Мэты і прынцыпы Сацыял-дэмакратыя гнуткая і рэфармацыйная ідэалогія, але мае тры асноўныя тэзы: свабода, справядлівасць і салідарнасць.

Палітычныя тэзісы: Парламентарная рэспубліка; Шматпартыйная сістэма, свабода, прававая дзяржава, роўнасць перад законам; Выкарыстанне прынцыпу раздзялення ўладаў і сістэмы стрымак і проціваг; Развіццё міжнародных арганізацый; Інтэрнацыяналізм, мултыкультуралізм, касмапалітызм; Антыаўтарытарызм, антыкамунізм, антыфашызм, пацыфізм. Сацыяльныя тэзісы: Сацыяльная дзяржава; Усеагульная адукацыя і ахова здароўя; Бясплатны грамадскі транспарт і інтэрнэт; Стварэнне роўных правоў чалавека; Барацьба з дыскрымінацыяй, фемінізм, антырасізм; Развіццё прафсаюзаў; Сацыяльнае партнёрства; Пашырэнне і абарона правоў работнікаў, паляпшэнне ўмоў працы; Сацыяльная мабільнасць; Антыклерыкалізм, секулярызм; Эканамічныя тэзісы: Нацыяналізацыя стратэгічных, ключавых і крытычна важных для дзяржавы галін эканомікі ці прадпрыемстваў; Пераразмеркаванне даходаў і багацця; Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту; Сацыяльны капіталізм; Шматукладная змешаная і сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканамічная сістэма; Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і эканамічнае ўмяшанне; Разнастайнасць форм уласнасці; Барацьба з манаполіямі; Выраўноўванне рэгіянальных бюджэтаў; Зялёная палітыка, энвайранменталізм; Паступовы пераход на ўзнаўляльную энергію і зялёную эканоміку; Барацьба з беднасцю; Барацьба з беспрацоўем; Барацьба з карупцыяй і алігархіяй.

Крыніцы

Спасылкі Сацыялістычны інтэрнацыянал Сацыялізм на Open Directory Project «Сацыялізм: утопія і навука». Фрыдрых Энгельс http://fb.ru/article/65120/sotsial-demokratiya---put-k-schastyu-dlya-vsego-chelovechestva

Катэгорыя:Паліталогія