Армянскі нацыянальна-вызваленчы рух ( Hay azgayin-azatagrakan sharzhum) — рух армянскага народа, скіраваны на стварэнне . Складаўся з сацыяльных, культурных, палітычных і вайсковых рухаў, і дасягнуў свайго піка ў час Першай сусветнай вайны і ў наступныя гады.
Армянскі нацыянальны рух з пачатку 1860-х гадоў развіваўся пад уплывам эпохі Асветніцтва і . Яго фармаванне праходзіла аналагічна вызвольным рухам балканскіх народаў, перадусім, грэчаскаму, які ў пачатку 1830-х гадоў дамогся незалежнасці ад туркаў: «The Greek independence of 1832 served as an example for the Ottoman Armenians, who were also allowed to use their language in the print media earlier on.». Армянская эліта і групы баевікоў імкнуліся, галоўным чынам, абараніць армянскае хрысціянскае насельніцтва ў сельскай мясцовасці ўсходняй часткі Асманскай імперыі ад нападаў мусульманаў, але канчатковай іх мэтай было дамагчыся рэформаў у , а пасля таго як гэта не ўдалося, стварыць уласную дзяржаву ў раёнах, населеных армянамі і кантраляваных у той час Асманскай і Расійскай імперыямі.
З канца 1880-х гадоў рух пераходзіць да метадаў партызанскай вайны з асманскім урадам і курдскімі ірэгулярнымі атрадамі «хамідые» ва ўсходніх абласцях імперыі. Паступова на чале руху аказаліся тры армянскія палітычныя партыі, «Арменакан», «Гнчак» і «Дашнакцуцюн». Армяне традыцыйна разглядалі Расію ў якасці свайго натуральнага саюзніка ў змаганні з туркамі, хоць тая не ўмешвалася ў асманскія справы на Каўказе. Толькі ў пачатку 1914 годзе, страціўшы свае ўладанні ў Еўропе пасля балканскіх войн, асманскі ўрад прыняў , аднак іх ажыццяўленне перапыніла Першая сусветная вайна.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Арменіі Катэгорыя:Армянскі нацыяналізм Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі