Мячэць Селіміе () або царква Святога Мікалая (Kisha e Shën Kollit) — збудаванне ў горадзе Лежа на поўначы Албаніі. Гэта былая царква, пераробленая асманамі ў мячэць. Яе руіны былі зачыненыя дахам і пераабсталяваны ў мемарыял албанскага нацыянальнага героя Скандэрбега (1405-1468).

Гісторыя У 1459 годзе на месцы папярэдняга будынка XIV стагоддзя была пабудавана царква Святога Мікалая — галоўны сабор горада ЛежаGuntram Koch: DuMont-Kunst-Reiseführer Albanien. DuMont, Köln 1989, ISBN 3-7701-2079-5, S. 143 f.. Яна знаходзіцца ля падножжа замкавага пагорка непадалёк ад Дрына. Яе памеры складалі прыкладна 18 на 8 метраў. Аднанефная гатычная пабудова мела апсіду на ўсходзе, па тры невялікіх вокны ў паўночнай і паўднёвай сценах, а на заходнім фасадзе — дзверы і адно круглае акно.

У 1468 годзе ў царкве Святога Мікалая быў пахаваны правадыр антыасманскага албанскага паўстання СкандэрбегOliver Jens Schmitt: Skanderbeg — der neue Alexander auf dem Balkan. Pustet, Regensburg 2009, ISBN 978-3-7917-2229-0, S. 290.. У 1478 годзе пасля заваёвы Лежы султанам Мехмедам II магіла была апаганена асманскімі салдатамі, а косткі з яе былі выкарыстаны ў якасці талісманаў. Пры султане Селіме I (1512-1520) царква была перабудавана ў мячэць. У гонар султана яна атрымала назву мячэць Селіміе. У XVII стагоддзі да разбуранай пабудовы здзяйснялі паломніцтва албанцы, каб ушанаваць памяць СкандэрбегаFeride Papleka (Hrsg.): Grabgedenkstatte Georg Kastrioti — Skanderbegs. 8 Nëntori, Tirana 1987.

У канцы XVIII стагоддзя пры султане Селіме III мячэць была адрэстаўраванаяMachiel Kiel: Ottoman architecture in Albania (1385—1912). In: Research Centre for Islamic History, Art and Culture (Hrsg.): Islamic art series. Band 5. Istanbul 1990, ISBN 92-9063-330-1, Selimiye Mosque, S. 193.. У мячэці быў міхраб, а на паўднёвым захадзе — высокі мінарэт, пабудаваны ў XVIII стагоддзі.

У 1966 годзе было праведзена археалагічнае даследаванне мячэці, дзякуючы чаму было ўстаноўлена, што раней гэта была царква Святога Мікалая. Будынак выкарыстоўвалася як мячэць да 1968 года. Пасля таго, як лідар Народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албанія Энвер Ходжа абвясціў у 1967 годзе «першую ў свеце атэістычную дзяржаву», яна была зачынена.

У 1978 годзе ў мячэці была знойдзена магіла Скандэрбега. У 1979 годзе рэгіён закрануў моцны землятрус. Пры гэтым абрынуўся мінарэт і мячэць была сур'ёзна пашкоджана. Падчас рэстаўрацыі ўсе асманскія дапаўненні былі выдаленыя, каб па магчымасці аднавіць вонкавае аблічча часоў Скандэрбега. Руіны былі ператвораны ў мемарыял нацыянальнага героя. Руіны царквы Святога Мікалая былі прызнаныя нацыянальным культурным помнікам.

У 1981 годзе новы мемарыял Скандэрбега быў адкрыты. Канструкцыя з дахам абараняе старыя сцены, усярэдзіне якіх устаноўлены бюст працы Адзісе Паскалі і мемарыяльная пліта з рэплікай мяча і шлема Скандэрбега (арыгіналы знаходзяцца ў Вене). На сцяне вісяць шыльды, якія нагадваюць аб баях Скандэрбега і гербы княстваў Лежскай лігі.

Вакол руінаў мячэці знаходзяцца яшчэ адны руіны антычных часоў.

Літаратура

Feride Papleka (Hrsg.): Grabgedenkstatte Georg Kastrioti — Skanderbegs. 8 Nëntori, Tirana 1987.

Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Мячэці Албаніі Катэгорыя:Колішнія мячэці