Чукчагі́рскае () — возера ў раёне імя Паліны Асіпенка Хабараўскага края Расіі, у басейне ракі Амгунь (басейн Амура).
Плошча паверхні возера 366 км². Даўжыня 31Измайлова А. В. Чукчагирское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии» км, найбольшая шырыня 22 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 2 м. Плошча вадазбору 1060Государственный водный реестр РФ км². Аб’ём вады ў возеры 0,8 км³. Знаходзіцца ў Эварон-Чукчагірскай упадзіне. Вышыня ўрэзу вады — 70 м над узроўнем мора. Катлавіна возера мае няправільную форму. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы (Мета, Ялта і Таўкі). Прыкладна трэцяя частка берагоў нізкія, забалочаныя, са сплавінамі (каля паўночных берагоў). На возеры шмат лясістых астравоў. Упадаюць 48 невялікіх вадацёкаў даўжынёй да 10 км, выцякае рака Альджыкан (прыток ракі Амгунь). Замярзае возера ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў першай палове мая.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Чукчагирское озеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии»
Катэгорыя:Азёры Хабараўскага края Катэгорыя:Басейн Амура