Аўтамабі́льная прамысло́васць ва Украі́не — галіна эканомікі Украіны.
Аўтамабільная прамысловасць Украіны — гэта тэрмін, які ахоплівае шырокі спектр кампаній і арганізацый у гісторыі ўкраінскай дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у праектаванні, распрацоўцы, вытворчасці, маркетынгу і прадажах легкавых аўтамабіляў, лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў, грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў, прычэпаў, матацыклаў, мапедаў, спецыяльнай і вайсковай аўтамабільнай тэхнікі, запчастак і камплектуючых для аўтамабіляў, матацыклаў і мапедаў.
Гісторыя
Аўтамабілебудаванне ва Украіне прадстаўлена вытворчасцю грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Да 1991 г. да аўтамабілебудаўнічага комплексу ўваходзілі 4 аўтамабільныя заводы: Для вытворчасці легкавых аўтамабіляў — Запарожскі і Луцкі, Для вытворчасці грузавікоў — Крамянчуцкі аўтазавод; Для вытворчасці аўтобусаў — Львоўскі аўтобусны завод.
Праектная гадавая магутнасць іх складала: Запарожскага (ЗАЗ) 300-350 тыс. штук, Луцкага аўтамабільнага (ЛуАЗ) — 17 тыс., Крамянчуцкага (КрАЗ) — 35 тыс. і Львоўскага аўтобуснага (ЛАЗ) — 16 тыс. аўтобусаў. Аўтамабілебудаўнічыя заводы абслугоўвалі больш за 60 прадпрыемстваў Украіны, якія выпускалі камплектуючыя, і больш за 300 прадпрыемстваў розных галін Саюза ССР. У найлепшыя часы (1985 г.) АўтаЗАЗ выпускаў каля 160 тыс. аўтамабіляў, Луцкі аўтамабільны (ЛУАЗ) больш за 10 тыс., КрАЗ больш за 30 тыс. і ЛАЗ больш за 15 тыс. аўтобусаў.
Вытворцы
Дзеючыя: Крамянчугскі аўтамабільны завод (КрАЗ) Запарожскі аўтамабільны завод (ЗАЗ) Еўракар Карпарацыя "Богдан" Карпарацыя "Эталон" Канцэрн "Электрон"
Нядзеючыя: Луцкі аўтамабільны завод (ЛуАЗ) Львоўскі аўтобусны завод (ЛАЗ) Крамянчуцкі аўтазборачны завод (КраСЗ) Анто-Рус
Гл. таксама Аўтамабільная прамысловасць Беларусі Аўтамабільная прамысловасць Сербіі
Спасылкі Афіцыйны сайт ЗАЗа Афіцыйны сайт УкрАВТО Афіцыйны сайт «Богдан» Афіцыйны сайт ElectronMash Афіцыйны сайт ElectronTrans
Украіны Катэгорыя:Прамысловасць Украіны