Экафашызм (экалагічны фашызм, зялёны фашызм) — праварадыкальная ахова навакольнага асяроддзя, якую прытрымліваюцца рухі неанацыстаў і неафашыстаў. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца кансерватарамі ў якасці палітычнага эпітэта, каб дыскрэдытаваць экалагічную палітыку сваіх супернікаў.
Экапалітыка ў Трэцім Рэйху Пакланенне перад прыродай было важнай тэмай для НСДАП. Нацысцкі ўрад шукаў шляхі для спрыяльнага вядзення лясной гаспадаркі, выдаваў законы аб ахове лесу і навакольнага асяроддзяHow Green Were the Nazis?: Nature, Environment, and Nation in the Third Reich.
У 1935 годзе ўрад прыняў закон «Аб абароне прыроды Рэйха», каб абараніць прыродны ландшафт ад празмернага эканамічнага развіцця, а таксама стварыць новыя запаведнікі.
Экапалітыка сучасных неафашыстаў На экапалітыку неафашыстаў у дачыненні да навакольнага асяроддзя паўплывалі біялагічныя даследаванні. Іх канцэпцыя расавай гігіены разглядаецца як чыстка генетычнага фонду чалавецтва, гэтак жа як экалогія ачышчае навакольнае асяроддзе. Усе гэтыя паняцці маюць узаемасувязь, падкрэсліваецца важнасць іх характару.
Самая вядомая з усіх сённяшніх экафашысцкіх арганізацый — Лібертарыянская нацыянал-сацыялістычная партыя зялёных. Яе сцяг, свастыка на зялёным фоне, падкрэслівае сінтэз экалогіі і нацыянал-сацыялізмуReason Magazine — Hit & Run > Esoteric Fringe Group or Esoteric Joke?.
Крыніцы
Літаратура «Fascism» by Roger Griffin, in Encyclopedia of Religion and Nature, edited by Bron Taylor. Continuum International Publishing Group, 2008.(pgs 639—644)
Спасылкі Экафашызм Экафашызм: Што гэта? Pentti Linkola
Катэгорыя:Фашызм Катэгорыя:Неафашызм