Бадгаста́йнБадгастайн // С. № 212 ()Перайменаванне Бадгастайн у Бад-Гастайн ў адпаведнасці з Пастановай урада Карынтыі LGBL. SBG Nr. 137/1995 з 01.01.1997 г. С. 150, радок 50403 (Änderungen bzw. Festlegungen von Gemeindenamen ab 1945) — абшчына () у Аўстрыі, у федэральнай зямлі Зальцбург.
Уваходзіць у склад акругі Санкт-Ёган-ім-Понгаў. Насельніцтва складае 5838 чалавек (на 15 мая 2001 года). Займае плошчу 170,6 км2. Афіцыйны код — 50 403.
Палітычная сітуацыя Бургамістр абшчыны — Герхард Штайнбауэр (АНП).
Савет прадстаўнікоў абшчыны () складаецца з 25 месцаў.
Размеркаванне месцаў:
СДПА займае 12 месцаў; АНП займае 10 месцаў; Партыя ULB займае 2 месца; АПС займае 1 месца.
Курорт Размяшчаецца на вышыні 1000 метраў над узроўнем мора. Праславіўся тэрмальнымі крыніцамі, узбагачонымі радонам.
Адкрыты круглы год, але ў зімовы час сюды з’язджаюцца гарналыжнікі. Дзве суседніх камуны, Бад-Гастайн і Бад-Хофгастайн, утвараюць адзіную зону для катання, дзе схілы дасягаюць вышыні 2251 метра. Працягласць горналыжных трас складае больш за 250 кіламетраў, а трас для лыжнага бегу — каля 180 кіламетраў. Для сноўбардыстаў ёсць сноўборд-парк Гастайн, хафпайп, фан-парк і траса для бордэркроса.
Гісторыя У XIX стагоддзі дзякуючы тэрмальным водам Бадгастайн стаў модным курортам, які наведвалі манархі, багатыя грамадзяне і знакамітасці, уключаючы імператрыцу Аўстрыі Лізавету Баварскую, германскага імператара Вільгельма I з яго канцлерам Ота фон Бісмаркам. Лета 1916 і 1923 гадоў у Бад-Гастайне правёў Зігмунд Фрэйд.
Масавы турызм пачаўся з часу пабудовы чыгункі ў 1905 годзе.
З пачатку 1960-х курорт стаў губляць сваю папулярнасць, і многія старадаўнія гатэлі ў цяперашні час закрыты і патрабуюць рэканструкцыі.
Спорт У Бад-Гастайне праходзіў чэмпіянат свету па гарналыжным спорце 1958 года, на якім тры золата і адно срэбра выйграў знакаміты аўстрыец Тоні Зайлер. З 2007 года тут праходзіць жаночы тэнісны турнір катэгорыі WTA Gastein Ladies.
Спасылкі
Афіцыйная старонка ; Сайт курорта ; Фатаграфіі абшчыны Сайт курорта ў Гастайне ; Панарамныя Фатаграфіі курорта Гастайн Аўдыё-гід па Бад-Гастайну
Гл. таксама Афіцыйны даведнік Аўстрыйскага прадстаўніцтва па турызме
Катэгорыя:Гарады зямлі Зальцбург Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта