Субкаманда́нтэ Інсурхе́нтэ Ма́ркас () — левы мексіканскі палітык, пісьменнік, філосаф, лідар і ідэолаг руху сапатыстаў, кіраўнік САНВ (1994—2014), аўтар больш за 200 эсэ і 21 кнігі.
Імя Мяркуюць, што сапраўднае імя субкамандантэ — Рафаэль Себасцьян Гільен Вісентэ (), але сам ён гэта абвяргаў, сцвярджаючы, што «Маркас нарадзіўся 1 студзеня 1994 года» (дзень пачатку індзейскага паўстання). Маркас — сапраўднае імя аднаго з памерлага сябра субкамандантэ. Лідар сапатыстаў заявіў, што таго, кім ён быў у пачатку 80-х, «больш не існуе», таму яго былое імя «не мае ніякага значэння» A discussion of Marcos’s background and views. Marcos says his parents were both schoolteachers and mentions early influences of Cervantes and García Lorca.quoted in «First World, Ha! Ha! Ha! The Zapatista Challenge» Interview: Subcomandante Marcos, by Medea Benjamin. City Lights Books, San Francisco 1994. p. 70..
Біяграфія
Да 1994 Мексіканскі ўрад сцвярджаў, што Маркас наведваў езуіцкую школу ў Тампіка, дзе ён азнаёміўся з тэалогіяй вызвалення. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі, пасля чаго атрымаў званне прафесара філасофіі ў сумежным універсітэце UAM.
У 1983 годзе Маркас адправіўся ў горы Ч’япас, каб пераканаць бедных індзейцаў майя арганізаваць і запусціць пралетарскую ревалюцыю супраць мексіканскай буржуазіі і федэральнага ўрада. Выслухаўшы яго прапанову, жыхары Ч’япаса «проста глядзелі на яго», а пасля адказалі, што яны не гарадскія рабочыя.
Ходзяць чуткі, што Маркас пакінуў Радзіму ў сярэдзіне 1980-х гадоў, з’ехаўшы ў Нікарагуа, дзе служыў у сандзіністаў пад псеўданімам El Mejicano. У канцы 1989 года Маркас вярнуўся ў Мексіку, каб дапамагчы стварыць «Сапатысцкую Армію Нацыянальнага Вызвалення» (САНВ) пры падтрымцы сандзіністаў і сальвадорскай левай партызанскай групоўкі ФНВФМ.
САНВ Зімой 1994 пачалося індзейскае паўстанне ў мексіканскім штаце Ч’япас, якое рух сапатыстаў падтрымаў. Аднак урад хутка здушыў мяцеж, а САНВ прыйшлося ненадоўга залегчы на дно.
У красавіку 2001 Субкамандантэ Маркас узначаліў мірны паход на Мехіка.
У чэрвені 2005 года ў рамках прэзідэнцкай кампаніі Маркас анансаваў «Іншую кампанію». Сапатысты не збіраліся вылучаць або падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў на прэзідэнцкі пост, замест гэтага яны вылучылі патрабаванні прыняцця новай канстытуцыі, у якой былі б замацаваны агульнанацыянальная ўласнасць на натуральныя багацці Мексікі і аўтаномныя правы для 57 карэнных этнасаў.
У кастрычніку 2007 года Субкамандантэ Маркас праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі індзейскіх народаў Мексікі. Ён заявіў, што гэтае мерапрыемства прымеркавана да 515-годдзя ўварвання на зямлі індзейцаў, якія затым падвергнуліся «капіталістычнай псуты і эксплуатацыі»Norrell, Brenda. «Zapatistas Select Yaqui to Host Intercontinental Summit in Mexico.» Narco News.
У ліпені 2012 года Энрыке Пенья Ньета быў абраны прэзідэнтам Мексікі. Новы кіраўнік дзяржавы працягнуў праамерыканскую палітыку сваіх папярэднікаў. Сапатысты правялі пратэстныя акцыі ў штаце Ч’япас супраць новай улады. Сярод дэманстрантаў быў Субкамандантэ Маркасhttp://fb.ru/article/302080/prezident-meksiki-enrike-penya-neto.
Сыход з САНВ У маі 2014 года ў заяве «Паміж святлом і ценем», размешчанай на сайце САНВ, субкамандантэ Маркас заявіў, што пакідае арганізацыю, сказаўшы, што «голас Сапатысцкай арміі нацыянальнага вызвалення больш не з’яўляецца маім голасам», патлумачыўшы гэта рашэнне «ўнутранымі зменамі» ў руху. Ён заявіў, што «мы вырашылі, што сёння Маркаса больш не існуе», дадаўшы, што гэта было яго апошняе паведамленне ў якасці лідара арміі і аспрэчыўшы чуткі пра сваю хваробу. Маркас сказаў, што яго місія — «пракласці шлях для новага пакалення, якому трэба будзе з гэтага часу гаварыць ад імя арміі»Лідар сапатыстаў пакідае рух| РИА Новости.
Творчасць Творчасць Субкамандантэ накіравана, па большай частцы, на барацьбу з неалібералізмам. Вельмі часта ў сваіх эсэ ён выкарыстоўвае іронію, прыпавесці і паэтычныя прыёмы, а таксама стыль магічнага рэалізму. Палітычная філасофія Маркаса, якую называюць таксама неасапатызмам, можа быць ахарактарызаваная як сумяшчэнне асноўных прынцыпаў марксізму і анархізму.http://fb.ru/article/251528/subkomandante-markos-biografiya-i-foto
Вядомыя кнігі Субкамандантэ Маркас. Іншая рэвалюцыя. Сапатысты супраць новага сусветнага парадку. М .: Гілея, 2002. — (Гадзіна «Ч». Сучасная сусветная антыбуржуазная думка.). ISBN 5-87987-019-7 Субкамандантэ Маркас. Чацвёртая сусветная вайна . Екацерынбург: Ультра. Культура, 2005. — («Жизнь Zaпрещённых Людей»). ISBN 5-9681-0029-X
Спасылкі Субкамандантэ Маркас
Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Палітыкі Мексікі Катэгорыя:Палітычныя псеўданімы Катэгорыя:Пісьменнікі Мексікі Катэгорыя:Палітычныя пісьменнікі Катэгорыя:Эсэісты паводле алфавіта