Ростакскі ўніверсітэт () — найстарэйшы ўніверсітэт у раёне Балтыйскага мора, трэці ў спісе найбольш старадаўніх універсітэтаў Германіі. Заснаваны 13 лютага 1419 года герцагамі Ёганам IV Мекленбургскім, Альбрэхтам V Мекленбургскім і гарадской радай Ростака. У 1976—1990 гадах Ростакскі ўніверсітэт насіў імя першага прэзідэнта ГДР Вільгельма Піка.
Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны сайт універсітэцкай бібліятэкі
Катэгорыя:Вільгельм Пік Катэгорыя:Універсітэты Германіі