Сапатысцкая Армія Нацыянальнага Вызвалення, САНВ () — леварадыкальны рух у самым паўднёвым мексіканскім штаце Ч’япас. Назва ўзыходзіць да імя генерала Эміліяна Сапаты — героя Мексіканскай рэвалюцыі 1910—1920 гадоў. Амаль ва ўсіх вёсках САНВ ёсць выявы Сапаты, Чэ Гевары і субкамандантэ Маркаса.

Гісторыя і дзейнасць Студзень 1994 — на поўдні Мексікі пачалося паўстанне, у якім прынялі ўдзел да 4 тыс. сапатыстаў і невялікая колькасць індзейцаў. Мяцеж, які доўжыўся 12 дзён, скончыўся падпісаннем хісткага перамір’я.Мексика // «Зарубежное военное обозрение», № 12, 1995 (первая страница обложки)«Federal authorities have mostly ignored the Zapatistas since January 1994, when the Mexican army drove the poorly armed rebels from several towns back into the jungles of Chiapas in 12 days of fighting that claimed 145 lives.»Richard Boudreaux. Zapatistas move toward own government. The Indian rebel group celebrates swearing-in of five overseer boards in southern Mexico. // «Los Angeles Times» от 11 августа 2003

Кастрычнік 1995 — у Мехіка ўрадавымі сіламі быў арыштаваны адзін з кіраўнікоў САНВ, Fernando Yáñez Muñoz («Comandante German»).Key Zapatista leader arrested, Mexico says // «Los Angeles Times» ад 24 кастрычніка 1995

1996 — пасля арыштаў яшчэ некалькіх прыхільнікаў САНВ групоўка пераходзіць ад узброенай барацьбы да агітацыі сваіх ідэй сярод жыхароў Ч’япаса і суседніх штатаў.

Снежань 2002 — САНВ ініцыявала блакаду дарог на ранча «Эсмеральда», уладальнікамі якога з’яўляліся грамадзяне ЗША. Акцыя была накіраванына супраць амерыканскай ваеннай прысутнасці ў краіне.Zapatistas seize a tourist ranch // «Los Angeles Times»

28 чэрвеня 2005 — сапатысты прадставілі Шостую Дэкларацыю Лакандонскіх джунгляў, абвясціўшы Мексіцы і свету свае асновы і светапогляд. Дэкларацыя заяўляе аб падтрымцы карэнных народаў.http://scepsis.net/library/id_577.html

Студзень 2006 — быў праведзены марш сапатыстаў ва ўсіх 32 рэгіёнах краіны. Акцыя праводзілася ў межах «Іншай кампаніі».

Кастрычнік 2007 — Субкамандантэ Маркас, лідар САНВ, праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі індзейскіх народаў Мексікі. Сапатысты заявілі, што гэтае мерапрыемства прымеркавана да 515-годдзя ўварвання на зямлі індзейцаў, якія затым падвергнуліся «капіталістычнай псуты і эксплуатацыі».Norrell, Brenda. «Zapatistas Select Yaqui to Host Intercontinental Summit in Mexico.» Narco News

Ліпень 2012 — Энрыкэ Пенья Н’ета быў абраны прэзідэнтам Мексікі. Новы кіраўнік дзяржавы працягнуў праамерыканскую палітыку сваіх папярэднікаў. Сапатысты правялі пратэстныя акцыі ў штаце Ч’япас супраць новай улады.http://fb.ru/article/302080/prezident-meksiki-enrike-penya-neto

Ідэалогія Ідэалогія сапатысцкага руху аб’ядноўвае традыцыйныя вераванні майя з сацыялізмам, анархізмам і марксізмам. У неасапатызму відаць гістарычны ўплыў мексіканскіх анархістаў і розных лацінаамерыканскіх сацыялістаў. У канцы XX стагоддзя субкамандантэ Маркас унёс марксісцкі элемент у рух«The Zapatista’s Return: A Masked Marxist on the Stump».

Спасылкі Zapatistas: The war with no breath? Сайт Субкамандантэ Маркаса http://mediaknowledge.ru/c5c61a64780f6f5f.html

Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі Катэгорыя:Партызанскія рухі Катэгорыя:Палітыка Мексікі