Баргузі́н () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Курумканскім і Баргузінскім раёнах Бураціі. Упадае ў возера Байкал.

Даўжыня ракі 480Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 21 100 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 122Иванов В. В. Баргузин // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,85 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на месцы стыку Ікацкага і Паўднёва-Муйскага хрыбтоў. Упадае ў Баргузінскі заліў возера Байкал за 1,5 км ад пасёлка Усць-Баргузін. Вадазбор ракі знаходзіцца на схілах Ікацкага хрыбта, Амуцкай і Баргузінскай катлавін. Працякае праз возера Балан-Тамур. Жыўленне ракі пераважна дажджавое.

Прытокі Баргузіна: Давачан, Амут, Туракіна, Акумту, Сінінда, Джырга, Улюнга, Сухі Баргузін, Сухітке, Арзагуні, Гарга, Шаманка, Тун, Іна, Адамаўка, Малая Гусіха, Вялікая Гусіха, Шанталык і інш. У басейне ракі азёры Ала-Нур, Малан-Зурхен, Светлае (Кіслае), Малы Халзар, Вялікі Халзар, Яхе-Нур і інш.

Рака суднаходная на 138 км ад вусця да улуса Элэсун.

Літаратура

Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 804.

Спасылкі

Иванов В. В. Баргузин // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Река Баргузин // Природа Байкала

Катэгорыя:Рэкі Бураціі Катэгорыя:Басейн Карскага мора Катэгорыя:Байкал