Босанска-Грахава (, ) — горад у заходняй частцы Босніі і Герцагавіны, які з навакольнымі паселішчамі ўтварае абшчыну Босанска-Грахава () ў складзе Кантона 10 Федэрацыі Босніі і Герцагавіны на мяжы з Харватыяй. Суседнія абшчыны Кантона — Дрвар, Ліўна, Гламач — і іх адміністрацыйныя цэнтры знаходзяцца на нязначнай адлегласці ад Босанска-Грахава. У выніку перадачы паўночна-заходняй часткі былой вялікай абшчыны Дрвар вакол сяла Марцін-Броду ў падпарадкаванне Града Біхач Унска-Санскага кантона, абшчына Босанска-Грахава мяжуе з апошнім. Да Кніну, былой сталіцы Рэспублікі Сербскай Краіны, адлегласць ад Босанска-Грахава па аўтадарозе крыху большая за 30 кіламетраў.

Геаграфія

Абшчына Босанска-Грахава размешчана ў горнай мясцовасці ў дыяпазоне вышыняў ад 700 да 1862 метраў над узроўнем мора. Гэтая тэрыторыя мае тыповы дынарскі рэльеф, з характэрнымі высакагор’ямі, сярод якіх найбольш значнае тут Шатор з вяршыняй 1862 метры, што чаргуюцца з карставымі палямі, з якіх на абшчыну прыпадае Грахаўскае поле, што атрымала назву па размешчанаму ў ім горадзе, а таксама часткі Пашыча поля ды Ліваньскага поля.

Босанска-Грахава знаходзіцца на водападзеле Чорнага і Адрыятычнага мора. Рэкі Струга, Унац, Гудая адносяцца да чарнаморскага басейна, тады як Карана і рэкі Ліваньскага поля — да адрыятычнага. На Шаторы, на вышыні 1488 метраў размешчана Шаторскае возера памерамі 337x127 метраў, якое з’яўляецца ледавіковым возерам, глыбінёй да 8 метраў з празрыстасцю 4 метры. Таксама ў краі маюцца яшчэ два прыродныя возеры і два штучныя.

Босанска-Грахава знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж кантынентальным і міжземнаморскім кліматам, тыповыя праявы якіх тут чаргуюцца. Але, мяркуючы па колькасці ападкаў і суадносна высокім увільгатненні, вялікі ўплыў маюць атмасферныя патокі з Адрыятыкі.

У карставым масіве Стражбеніца знаходзіцца адна з вялікіх сістэмаў пячор у Босніі і Герцагавіны — пячора Ледзяніца, з выяўленай даследаваннямі даўжынёй 697 метраў і плошчай 8477 м². Маецца шэраг іншых цікавых пячораў.

Гісторыя

Насельніцтва Паводле перапісу насельніцтва 2013 года, колькасць насельніцтва ў населеным пункце Босанска-Грахава склала 876 чалавек, што ў параўнанні з даваеннай колькасцю жыхароў у 2 096 чалавек з’яўляецца вельмі значным скарачэннем, як і ва ўсёй абшчыне — у ёй на 2013 год было 2 028 чалавекПопис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. , што нават трохі меней, чым было толькі ў адміністрацыйным цэнтры да вайны. Гэта звязана з занадта павольным і частковым вяртаннем, пачынаючы з 1996 году, гістарычна пераважаючага сербскага насельніцтва ў абшчыну, пасля зыходу ў верасні 1995 года, падчас ратавання ад нападу харвацкіх акупантаў.

Склад насельніцтва ў межах тэрыторыі абшчыны Босанска-Грахава:

2013 Сербы — 2 028 (82,81 %) Харваты — 393 (16,05 %) Баснійцы — 6 (0,245 %) Іншыя — 22 (0,898 %)

1991 Сербы — 7 888 (94,91 %) Харваты — 226 (2,719 %) Мусульмане — 12 (0,144 %) Югаславы — 135 (1,624 %) Іншыя — 50 (0,602 %)

1981 Сербы — 7 739 (85,68 %) Харваты — 264 (2,923 %) Мусульмане — 5 (0,055 %) Югаславы — 978 (10,83 %) Іншыя — 25 (0,277 %)

Гаспадарка

Катэгорыя:Гарады Федэрацыі Босніі і Герцагавіны