Бахта́ () — рака ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Енісей.

Даўжыня ракі 498Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 35 500 км². Сярэдні расход вады каля 490Иванов В. В. Бахта // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 15,465 км³/год. Рака працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Енісей каля пасёлка Бахта, ніжэй вусця Падкаменнай Тунгускі. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў сярэдзіне кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў сярэдзіне мая. У басейне ракі 316 азёр агульнай плошчай 29,51 км².

Прытокі Бахты: Гуткэннэ, Дулькума, Сунтапчу, Выдракан, Экстакан, Майгушаша, Анакіт, Юкта, Верхні Хамук, Сухая Бахта, Акулініна і інш.

Літаратура Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 842. Бахта // \

Спасылкі

Иванов В. В. Бахта // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея