Варані́лавіцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Варанілавічы.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня 1954 года да 19 чэрвеня 1954 года — Гродзенскай вобласці). 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шчытнаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 25 снежня 1962 года Ружанскі раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Калазубскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Буцькі, Вітараж, Еськавічы, Калазубы і Перасадзічы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў.

Сельсавет скасаваны 1 снежня 2009 года, усе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцвілы, Шчытна — уключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 987 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 96,7 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 5. 1 студзеня 1974 года — 13.

Крыніцы

Літаратура

С. 68 Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пружанскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ружанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе