Ружа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Ружаны.

Гісторыя 16 ліпеня 1954 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР утвораны Ружанскі сельсавет шляхам аб’яднання скасаваных Бярэзніцкага і Малочкаўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета са Славаціцкага сельсавета перададзена вёска БлізнаяРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Калазубскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бор-Ліпы, Кавалі, Мікіцічы, Юндзілы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. 12 ліпеня 1963 года ў склад Кулянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Байкі, Блізная, Воля, Галавічна, Карасі, Малочкі і Манчыкі)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Паўлаўскі сельсавет, адначасова Вольскі сельсавет перайменаваны ў Ружанскі сельсаветРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

1 снежня 2009 года ў склад Ружанскага пасялковага савета ўключаныя ўсе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцвілы, Шчытна — ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавета; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Байкі, Блізная, Бор-Ліпы, Воля, Заполле, Кавалі, Карасі, Куляны, Малочкі, Манчыкі, Поланск, Уласавічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы — ліквідаванага Ружанскага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района.

29 мая 2015 года Ружанскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1309 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,8 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (33 населеныя пункты) — 4788 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2015 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ружанскага раёна