Ду́бенка — рака ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сэрвач (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 7 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Папоўка, упадае ў Сэрвач на захад ад вёскі Баравікі. На працягу 5,7 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Няверы).
Каля ракі вёскі Задубенне, Няверы.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Віліі)