Алеўск — карта Жытомірскай вобласці ці Алэўск () — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Убарць. Адміністрацыйны цэнтр Алэўскага раёна. Насельніцтва 10 тыс. чал.
Знаходзіцца за 180 км ад Жытоміра. Чыгуначная станцыя на лініі Сарны — Корасцень.
Этымалогія назвы Назву горада звязваюць з іменем оўруцкага князя Алега Святаславіча, які жыў і княжыў у канцы X стагоддзя. Падчас свайга княжання Алег Драўлянскі заснаваў Алегава Гарадзішча, якое неўзабаве пачалі зваць Олегск, а потым для спрашчэння вымаўлення — Волеўск або Олеўск.
Гісторыя 1488: першы пісьмовы ўспамін пра Алэўск, у складзе Вялікага Княства Літоўскага; у горадзе існаваў драўляны замак. 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага, валоданне Нямірычаў. 20 верасня 1641: атрымаў магдэбургскае права. 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. 1796: мястэчка ў Оўруцкім павеце Валынскай губерні, цэнтр воласці. 1831: у Алэўску працавалі 2 вінакурні, дзейнічала вучэльня пры кармеліцкім кляштары. 1870: у мястэчку дзейнічалі царква, касцёл, капліца і сінагога, працавалі 2 млыны. 1903: праз Алэўск прайшла чыгунка Кіеў — Ковель. 2003: атрымаў статус горада.
Насельніцтва 1798 — 472 чал. 1870 — 1292 чал. 1866 — 1477 чал. 1974 — 10 200 чал.Олевск // 2005 — 11 000 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, завод трактарных дэталяў.
Славутасці У Алэўску захаваўся помнік архітэктуры дзяржаўнага значэння — мураваная царква Святога Міколы (1596).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гарады Жытомірскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Алэўскага раёна