Нівя́нік звычайны, Папоўнік, ЦюцюпанТлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0057-9 (Leucanthemum vulgare) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Назва

Беларускія народныя назвы расліны: белая ляхаўка, лугавы рамонак, пастрэл, румянак лясны Ботанический словарь, Спб, 1878, папоўка палявая, белаквят, кукішня, папкі, пароман, рамонЧоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., папыГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам (са стрыжнёвым коранем даўжынёй 6—10 смСорные растения. Leucanthemum vulgare Lam. — Нивяник обыкновенный, поповник луговой // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения ). Сцябло прамое, простае або разгалінаванае ўверсе, крыху апушанае, вышынёй 30—60 (да 80) см. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чарашкамі, сцябловае — амаль сядзячае. Суквецце — кошык дыяметрам 3—5 см. Краявыя кветкі кошыка (каля 20) белыя, унутраныя — жоўтага колеру. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія Нівянік сапраўдны распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай зонах і на альпійскіх лугах на тэрыторыі Еўропы (за выключэннем арктычнай зоны) і большай часткі Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце ў светлых лясах, лясных палянах, на лугах, каля дарог, ускрайках палёў, на пасевах і пашах. Можа засмечваць адкрытыя ўчасткі, асабліва на ўрадлівай глебе. Цвіце ў чэрвені—верасні.

Выкарыстанне Маладыя сцёблы расліны можна ўжываць як салату. Адвар кветак ёсць мачагонным сродкам. Ёсць некалькі садовых форм і сартоў расліны, якія выкарыстоўваюць як дэкаратыўныя.

Літаратура

Спасылкі

Сорные растения. Leucanthemum vulgare Lam. — Нивяник обыкновенный, поповник луговой // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения Нивяник обыкновенный, или Поповник, или Ромашка — Leucanthemum vulgare Lam. // Экологический центр «Экосистема» Leucanthemum vulgare Lam. // The PLANTS Database — U.S. Department of Agriculture

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле