Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» — вытворца і экспарцёр лекавых сродкаў шырокага спектру дзеяння, размешчаны ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. Падпарадкоўваецца РУП «Кіруючая кампанія холдынгу „Белфармпрам“».
Лекавыя сродкі вытворчасці ААТ «БЗМП» пастаўляюцца ў 24 краіны свету: краіны СНД, Малдову, Грузію, ЗША, краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краіны Блізкага Усходу.
Аб’ём прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за 2017 год склаў 252,7 млн. BYN (экв. 131 млн. дол. ЗША).
Гісторыя ААТ «БЗМП» заснавана ў 1965 годзе. Гісторыя прадпрыемства пачалася з арганізацыі невялікай фармацэўтычнай фабрыкі з колькасцю 257 чалавек. Прадпрыемства выпускала настойкі, мазі, алею і таблеткі.
Вытворчасць Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў займае плошчу звыш 10 га, яго вытворчыя магутнасці ўключаюць 5 асноўных цэхаў, а так жа дапаможныя службы. Колькасць працуючых — каля 3000 чалавек.
Прадпрыемства мае 4 асноўных вытворчасці, а таксама дапаможныя службы: друкавана-картанажны цэх, рамонтна-механічны цэх, энергаучастак, участак кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, рамонтна-будаўнічы ўчастак, транспартны цэх з аўтапаркам і інш.
На тэрыторыі завода размешчана Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Фрэбор» з 100%-й статутнай доляй капіталу ААТ «БЗМП», якое спецыялізуецца на выпуску вырабаў медыцынскага прызначэння аднаразовага прымянення. Асартыментная лінейка складае больш за 150 найменняў і дзеліцца на дзве катэгорыі: расходныя матэрыялы для гемадыялізнай тэрапіі і вырабы агульнамедыцынскага прызначэння.
ААТ «БЗМП» вырабляе больш за 250 найменняў лекавых прэпаратаў дванаццаці фармакатэрапеўтычных груп: ін’екцыйныя растворы ў ампулах, парашкі для прыгатавання раствораў для ін’екцый у флаконах, вадкія фітахімічныя, спіртавыя і алейныя лекавыя прэпараты, мяккія і цвёрдыя лекавыя формыBorimed – знак высокого качества.
Крыніцы
Літаратура Рэспубліка Беларусь: Энцыклапедыя: У 6 т. / Г. П. Пашков;. — Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 2006. — Т. 2. — C. 463. ISBN 978-985-11-0371-9
Спасылкі ААТ «БЗМП» Інтэрв’ю з генеральным дырэктарам ААТ «БЗМП» В.В. Дзерашам Фармацэўтычны рынак Беларусі. Студзень-сакавік 2011 года ААТ «БЗМП» ОАО «Борисовский завод медицинских препаратов» | Tabletki.info Беларусь
Катэгорыя:Фармацэўтычныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава