Гусь-Хрустальны () — горад (з 1931) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Гусь-Хрустальнага раёна Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 61,9 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1756 годзе.

Горад размешчаны ў Мяшчоры на рацэ Гусь, за 63 км на поўдзень ад Уладзіміра.

Горад з’яўляецца адным з цэнтраў шкляной прамысловасці, ёсць некалькі прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на выпуску вырабаў са шкла і хрусталю.

Вядомыя асобы Сяргей Сяргеевіч Корсакаў (1854—1900) — рускі псіхіятр Віктар Сцяпанавіч Пабедаў (1924—1988) — вучоны ў галіне лесазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук Рэм Іванавіч Салаухін (1930—1988) — савецкі фізік, член-карэспандэнт АН СССР, акадэмік АН БССР

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Залатое кальцо Расіі

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1756 годзе