Чарлз Тэйз Расел (; , Алегейні (Пенсільванія, ЗША) — , Пампа (Тэхас, ЗША) — амерыканскі рэлігійны дзеяч, адзін з заснавальнікаў рэлігійнага руху Даследчыкаў Бібліі, які пазней атрымаў назву Сведкі Іеговы, сакратар і галоўны бухгалтар, а з 1884 года прэзідэнт Таварыства Сіёнскай вартавой вежы і трактатаў, прэзідэнт Таварыства вартавой вежы, Біблій і трактатаў (Пенсільванія)«Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл. 26, с. 576.
З юнацтва Ч.Т. Расел цікавіўся рэлігіяй, што прывяло яго да заснавання групы даследчыкаў Бібліі (пачатак 1870-х гг.) і часопіса «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста» (1879 г.), якія працягвалі дзейснасць пасля яго смерці. На працягу жыцця выступаў з шматлікімі пропаведзямі па розных гарадах свету і ўдзельнічаў у дэбатах з пратэстанцкімі багасловамі наконт неіснавання пекла і адсутнасці ў Бібліі вучэння аб Тройцы.
У 1878 г. ажаніўся з Мэры Фрэнсіс Эклі. Пасля сямнаццаці гадоў сумеснага жыцця Мэры пакінула мужа і ў 1908 г., пасля судовага разбору, пачатага па яе ініцыятыве ў 1903 г., суд вынес рашэнне на судовае разлучэнне з выплатай аліментаў«Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл . 29, с. 645..
Памёр падчас адной з місіянерскіх паездак у цягніку. Пасля яго смерці некаторыя з Даследчыкаў Бібліі выйшлі з арганізацыі па прычыне нязгоды з пэўнымі зменамі, якія пачалі там адбываццаВозвещатели, с.61-71// он-лайн библиотека Сторожевой Башни.
Працы Расела «Мэта і спосаб вяртання нашага Госпада» «Ежа для думаючых хрысціян» «А скінія Сходу» «Боскі План Стагоддзяў» (1-ы том «Даследаванняў Святога Пісання») «Час наблізілася» (2-й том) «Так прыйдзе царства Тваё» (3-ці том) «Бітва Армагедон» (4-ы том) «Прымірэнне» (5-ы том) «Новае Тварэнне» (6-ы том) «Што Святое Пісанне вучыць аб пекле» «Спірытызм» «Старая тэалогія» Сцэнар «Фотадрама тварэння»
Спасылкі Chryssides, George D. Historical Dictionary of New Religious Movements |Rowman & Littlefield, 2012, pages=298–299 Zydek, F. Charles Taze Russell: His Life and Times. The Man, the Millennium and the Message Winthrop Press, 2009 isbn=978-1-4499-5157-3 Чарльз Тейз Рассел (Биография) // peoples.ru Кто был основателем организации Свидетелей Иеговы? // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
Катэгорыя:Сведкі Іеговы