Ерсіка (, ) — сяло Ерсікскай воласці Ліванскага краю Латвіі. Цэнтр воласці. На правым беразе Дзвіны. У сяле аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Даўгаўпілс.
Гістарычны горад, вядомы ў XII—XIII ст. як Герцыке, Герсіке (), сталіца Герцыкскага княства, удзела Полацкай зямліШтыхов Г. В. Города Полоцкой…. Цяпер Ерсікскае гарадзішча за 2 км да поўначы ад сяла.
Герцыке
Назва Назву горада А. Кунік, Г. Пабст, А. Біленштэйн і іншыя даследчыкі набліжалі да град (параўн. , ). Найбольш грунтоўная думка Пабста заснавана, напэўна, на справаздачы ганзейскага пасольства ад 26.3.1292 года пра сваю дзейнасць у Ноўгарадзе ў 1291 годзеHansisches Urkundenbuch, Bd I, Halle, 1876, стр. 377—378, n 1093. Паводле справаздачы, паслы Любека, Вісбі і Рыгі жылі не ў самім Ноўгарадзе, а ў Gerceke, які называлі «дваром князя» (curia regia), а наўгародцы ездзілі да іх на перамовы. Няма сумнення, curia regia паблізу Ноўгарада гэта княжацкая рэзідэнцыя Гарадзішча, цяпер вядомая як Рурыкава ГарадзішчаGoetz L.К. Deutsch-russische Handelsgeschichte des Mittelalters. Lubeck, 1922, стар. 56.. З гэтага вынікае, калі Гарадзішча на Волхаве звалася па-нямецку Gerceke, напэўна, і Gercike на Дзвіне звалася Гарадзішчам.Клейнберг И. О топониме Gercike…
Гісторыя Паселішча на месцы Герцыке існавала з X ст., археалагічнымі раскопкамі зафіксавана 10 будаўнічых гарызонтаў. У XI ст. пабудаваны земляныя ўмацаванні — гарадзішча авальнай формы (70x100 м). На гарадзішчы выяўлены рэшткі драўляных пабудоў з печамі, знойдзены рэчы тыповыя для балтаў і славян, характэрныя для гарадоў Полацкай зямлі. Пасад (750x200 м) заселены ў XI—XII ст. і размяшчаўся на поўнач ад гарадзішча. Знойдзены крыжыкі і некаторыя ўпрыгожанні, характэрныя славянам. Насельніцтва складалася пераважна з латгалаў, жыла і нязначная колькасць русінаў. Паблізу выяўлены могільнік X—XII ст., пахавальны абрад — трупапалажэнне, жаночыя ўпрыгожанні ў большасці латгальскія.
Упершыню горад згаданы «Хронікай Лівоніі» пад 1203 годам як багатая княжацкая рэзідэнцыя з праваслаўнымі цэрквамі, цэнтр уладанняў князя Усевалада, падпарадкаванага Полацку. У 1209, 1214 і 1215 гадах на Герцыке нападалі крыжакі, разрабавалі і спалілі яго. У 1230 годзе горад перайшоў пад уладу рыжскага епіскапа. Пасля XIV ст. крыніцамі не згадваецца.
Найшоўшы час Станам на 1905 год, вёска Царград Лівенгофскай воласці Дзвінскага павета Віцебскай губерні, 49 жыхароў, 7 двароў; маёнтак Царград — 24 жыхары, 2 двары; чыгуначная станцыя Царград Рыга-Арлоўскай чыгункі. Вёска належала да Лівенгофскай рымска-каталіцкай парафіі, маёнтак Царград — да Дзвінскага праваслаўнага прыходу.Список населённых мест Витебской губернии // Издание Витебского Губернского Статистического Комитета и Губернской Типо-Литографии. — Витебск: Губернская Типо-Литография, 1906. — С. 124—125.
Літаратура Balodis F. Jersika // Senatne un Maksla. — Riga, 1936. № 4. Balodis F. Jersikas un tai 1939. Gada izdaritie izrakumi. — Riga, 1940. Клейнберг И. О топониме Gercike в источниках ХІІІ в. // Вспомагательные исторические дисциплины, IV. — Ленинград, 1972. — С. 127.
Штыхов Г. В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978. — С. 62.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі Катэгорыя:Ліванскі край Катэгорыя:Гісторыя Латвіі Катэгорыя:Гарады Русі