Хахо́л, хахлач, жаночы род хахлу́шка, хахлачка, множны лік хахлы́, хахлачы — зняважлівая назва ўкраінцаў, часта ўжывальная на побытавым узроўні сярод рускіх і іншых народаў былога СССР, якая амаль замяняе этнонім «украінец».

Магчыма, назва паходзіць ад традыцыі запарожскіх казакаў галіць галаву і пакідаць пасму валасоў, сабраную ў хвосцік (хахол) .

Крыніцы

Катэгорыя:Украінцы Катэгорыя:Нацыянальныя мянушкі