Эдуард Мікалаевіч Гарачы () — савецкі і беларускі акцёр тэатру і кіно. Заслужаны артыст Беларусі (1995). Палітычны вязень у 1960-я гады.

Біяграфічныя звесткі З 1941 да 1945 гг. з маці ў бежанстве ў Яраслаўлі. У траўні 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1954 г. скончыў 26-ю чыгуначную СШ у Мінску.

У 1958 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.

Арыштаваны 25 студзеня 1962 г. у будынку тэатра. Крымінальная справа Гарачага была звязана са справай Кіма Хадзеева. Паводле дадзеных следства, з 1957 г. чытаў і распаўсюджваў сярод сяброў атрыманыя з Масквы рукапісныя зборнікі і анекдоты: пародыю на гімн СССР, прозу Паўла Уліціна («Табу», «Анты-Асаркан»). Асуджаны 6 чэрвеня 1962 г. за «антысавецкую агітацыю» да 2 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У судзе заявіў, «што быў незадаволены савецкай уладай, меркаваў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян».

Этапаваны ў Дубраўлаг (былы Цемнікаўскі) Мардоўскай АССР (ст. Поцьма), у лагерны пункт Яваш (п/с 385—7). Вызвалены 25 студзеня 1964 г.. Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны Пленумам Вярхоўнага суда Беларускай ССР 9 снежня 1983 г.

З красавіка 1964 да жніўня 1965 гг. працаваў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. З восені 1965 педагог Народнага тэатра Палаца культуры Мінскага трактарнага завода. З 1966 г. працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага. У 1995 г. прысвоена званне Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

Эдуард Гарачы выведзены пад уласным імем у рамане Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012).

Дыпломныя работы Акцёр — «На дне» М.Горкага, рэж. н.а. БССР Д. Арлоў Масейка — «Прымакі» Я. Купалы, рэж. н.а. БССР П. Малчанаў

Ролі, сыграныя на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача Міця — «Няроўны бой» В. Розава Федзька Лукашоў — «Учора ў Касаткіне» А. Зака і І. Кузняцова

Ролі, сыграныя на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Аляксей Токараў — «Рассудзіце нас, людзі» паводле А. Андрэева Збышка — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай Мікеле — «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа

Ролі, сыграныя на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Рос — «Макбет» У. Шэкспіра Анджэй — «Гадзіна пік» Е. Ставінскага Лешч — «Апошнія» М. Горкага Кастылёў — «На дне» М. Горкага Конь — «» М. Горкага Фірс — «Вішнёвы сад» А. Чэхава Настаўнік танцаў — «Дурніца» Л. дэ Вэга Стыркша — «Разгром» А. Фадзеева Энгстран — «Здані» Г. Ібсена Айцец Варфаламей — «» М. Булгакава Крыніца — «Трывога» А. Петрашкевіча Агрыппа; Канідзій — «» У. Шэкспіра Ідалішча заморскае — «Іван ды Мар'я» В. Гольдфельда Іван — «» М. Лермантава Леут — «Физікі-лірыкі» Я. Волчака Кандрат Майданнікаў; Казак — «Узнятая цаліна» М. Шолахава Ігнат Крывіч — «Соль» А. Петрашкевіча Гарацыо; Марцэл — «Гамлет» У. Шэкспіра Каспа — «Баб'е царства» Ю. Нагібіна Бацька — «Канёк-гарбунок» П. Яршова Лявон — «Знак бяды» паводле В. Быкава Оскар Разэ — «Фізікі» Ф. Дзюрэнмата Левій — «Майстры» А. Дударава Бальшавік; Журналіст — «Шостае ліпеня» М. Шатрова Васіль — «Звычайная гісторыя» І. Ганчарова Лапаць; Ардынарац Лансдорфа — «Шчыт і меч» В. Кажэўнікава Рабочы лясгасу — «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч. Айтматава, К. Мухамеджанава Аркадзь Мікалаевіч — «З жыцця дзелавой жанчыны» А. Грабнёва Клакер — «Салодкагалосая птушка юнацтва» Т. Уільямса Дэмагог; Ерэтык; Платон; Ловел — «Трагедыя чалавека» І. Мадача Абломаў — «Руіны страляюць ва ўпор» І. Новікава Іваноў — «Усяго адно жыццё» А. Маўзона Пікалаў — «Любоў Яравая» К. Транёва Дэвісан — «Марыя Сцюарт» Ф. Шылера Хрыстафор Блахін — «Казкі старога Арбата» А. Арбузава Чэшырскі кот — «Аліса ў краіне цудаў» Л. Кэрала Гайшун — «Вяртанне ў Хатынь» А. Адамовіча Іван Афанасьеў — «Хрыстос і Антыхрыст» паводле Дз. Меражкоўскага Стары — «Аповесць аб бяздомных сабаках» К. Сяргеенкі Ілля — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна Дасцігаеў; Прапацей — «» М. Горкага Ферапонт — «Тры сястры» А. Чэхава Гладышаў — «Прыгоды салдата Чонкіна» У. Вайновіча Ігнацій Пятровіч Вінаградаў — «А'ява ў вячэрняй газеце» А. Паповай Папаша-Нафці — «Жылі-былі дурні» А. Осіпава Стары — «Альпійскае ззянне» П. Турыні Мэтр Кардыналь – «Хто твой палюбоўнік, Жазэфа?» М. Ашара Патэр — «Браты Моор» Ф. Шылера Слуга — «П'ерэта» А. Шніцлера, А. Блока Шпрэхшталмайстар — «Каштанка» А. Чэхава Муцый — «Калігула» А. Камю Селянін — «Раскіданае гняздо» Я. Купалы Фелікс — «Мачыха» А. Бальзака Мажардом — «Уяўны хворы» Ж.-Б. Мальера Прафесар Тыгр — «Сунічная паляна» І. Бергмана Афрыкан, ён жа хімік Махроў — «Бег» М. Булгакава

Удзел у бягучым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Слуга — «Гора ад розума» А. Грыбаедава I-ы князь — «Хітрыкі Ханумы» А. Цагарэлі Мінак — «Вечнасць на дваіх» У. Арлова, Я. Робіса Святар — «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра Швейцар — «Ледзі на дзень» А. Данілава Жыхар горада — «Чацвертая планета» А. Данілава

Фільмаграфія 1968 — Десятая доля пути — Зязюля 1972 — Идущие за горизонт — Віця Цыпер, верталётчык 1973 — Кортик — бацька Генкі 1974 — Неоткрытые острова — лейтэнант міліцыі 1974 — Сергеев ищет Сергеева 1975 — Волчья стая — партызан-вершнік 1975 — Долгие вёрсты войны — Шнайдэр, Кулямётчык 1976 — Венок сонетов 1976—1978 — Время выбрало нас 1978 — Антонина Брагина 1978 — Встреча в конце зимы 1978 — Расписание на послезавтра — сусед 1980 — Амнистия — доктар вар'ятні 1980 — Третьего не дано — Сямён Данілевіч 1980—1988 — Государственная граница — расстраляны эмігрант 1981 — Затишье — стараста 1981—1984 — Палеская хроніка — Харчаў, чэкіст 1981 — Раскіданае гняздо 1982 — Апейка 1983 — Как я был вундеркиндом — сябра дзядулі 1985 — Друзей не выбирают 1988 — Мудрамер — супрацоўнік выліковай лабараторыі 1989 — Яго батальён — Дзянішчык, стары куляметчык 1990 — Плач перапёлкі — Зазыба 1991 — Записки юного врача — Ягорыч, бальнічны вартаўнік 1994 — Заколдованные — самагоншчык 1994 — Эпілог — Іван Андрэявіч, вядомы пісьменнік 1995 — Сын за отца 1998 — Убить лицедея 2007 — Сынок

Зноскі

Літаратура Ярмалінская В.М. Гарачы Эдуард Мікалаевіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. Том 1. Мінск, 2002. С. 249-250. 58-10. Надзорные производства Прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Март 1953 - 1991. Аннотированный каталог / Под ред. В.А. Козлова и С.В. Мироненко, сост. О.В. Эдельман. Москва, 1999. С. 592. Пепеляев, Валентин. Горячее сердце // Народная газета. 11 лістапада 2016. «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя. Пераслед іншадумцаў за савецкім часам: зборнік дакументаў / Уклад. У. Валодзін. Мінск: Праваабарончы цэнтр "Вясна", 2020. С. 50-59, 62-63, 139-173.

Спасылкі Кінатэатр.ру на IMDB Эдуард Горячий на сайце Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Надежда Белохвостик. Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х: «Мне повезло — посадили и все. А многих выгнали из комсомола» на сайце «Комсомольская правда в Беларуси»

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Вязні Дубраўлага