Веніямін Якаўлевіч Маркоўскі (1924—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Веніямін Маркоўскі нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Залесава (цяпер — Залесаўскі раён Алтайскага краю). У 1931 годзе разам з сям’ёй пераехаў у горад Салаір Кемераўскай вобласці, дзе скончыў сем класаў школы і школу фабрычна-заводскага вучнёўства, пасля чаго працаваў на рудніку. У 1939 годзе пераехаў у Новасібірскую вобласць, працаваў на залатых капальнях. У жніўні 1942 года Маркоўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 215-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Чарнігава і бітвы за Дняпро.
Падчас баёў за вызваленне Чарнігава Маркоўскі адным з першых уварваўся ў нямецкія траншэі і асабіста знішчыў некалькі варожых салдатаў. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года Маркоўскі на чале перадавой групы пераправіўся праз Дняпро у раёне населенага пункта Старая Ёлча Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У баі за Старую Ёлчу Маркоўскі атрымаў цяжкае раненне, ад якога памёр 3 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў брацкай магіле у вёсцы Камароўка Рыпкінскага раёна (Чарнігаўская вобласць, Украіна).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе» гвардыі чырвонаармеец Веніямін Маркоўскі пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
У гонар Маркоўскага названы вуліцы ў Салаіры і Камароўцы, ПТВ у Гур’еўске, устаноўлены бюсты ў вёсцы Заўялава Алтайскага краю, вёсцы Масляніна Новасібірскай вобласці і ў Камароўцы.
Літаратура
Новосибирцы — Герои отечества. — Новосибирск, 2010. Церковный М. Ф. Шиганов А. Д. Юрьев Б. Ф. Героев подвиги бессмертны. — Киев, 1982.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя ў Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Нарадзіліся ў Алтайскім краі