Таба́га-Кіс () — група малых астравоў і скал у складзе архіпелага Грэнадзіны. Агульная плошча — 0,25 км². На астравах створаны аднайменны марскі запаведнік. Яго тэрыторыя ахоплівае 5,7 км².
Табага-Кіс утвораны на вулканічным падняцці эпохі міяцэна. Паверхня астравоў сфарміравана асадкавымі пародамі. У наваколлях месціцца доўгі каралавы рыф Падкова.
Клімат трапічны, вельмі засушлівы.
Флора прадстаўлена ксерафітамі. Фаўна — пераважна марскімі птушкамі і яшчаркамі. Сезонна на астравах размножваюцца марскія чарапахі. Марскія воды каля Табага-Кіс населены рэдкімі відамі каралаў.
Спасылкі Сайт запаведніка
Катэгорыя:Астравы Грэнадзіны Катэгорыя:Малыя Антыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Сент-Вінсент і Грэнадзіны Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Марскія запаведнікі