Валерый Сянько (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родных Баранавічах, а ва ўзросце 12 гадоў трапіў у структуру салігорскага «Шахцёра». З 2014 года пачаў выступаць за дубліруючы склад салігорцаў, на наступны год замацаваўся ў камандзе. У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.

Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў лютым быў арандаваны сталічным клубам да канца сезона 2018. Сезон 2018 пачынаў у дублі «Промня». 14 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:3). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзяы на замену. У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў Салігорск, аднак у студзені 2019 года пакінуў каманду.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт. Сезон 2019 пачынаў у дублі, а ў чэрвені 2019 года выбыў з-за траўмы да канца сезона. У 2020 годзе стаў гуляць за асноўную каманду, часцей выходзячы на замену.

У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Славіяй» і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам. Па выніказ сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2022 працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўным складзе дзяржынскага клуба ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2023 года, пасля таго як «Арсенал» выбыў у Першую лігу, адправіўся на прагляд у «Іслач» і у выніку падпісаў кантракт. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021

Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2019 года згуляў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Шахцёр 8 0 2015 дубль Шахцёр 20 1 2016 дубль Шахцёр 22 3 2017 дубль Шахцёр 28 5 2018 Д1 Прамень 8 0 2019 дубль Славія 9 0 2020 (1) Д1 Славія 8 0 2020 (2) Д2 Арсенал 15 4 2021 Д2 Арсенал 28 4 2022 Д1 Арсенал 29 1 2023 Д1 Іслач 25 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач