Ігар Уладзіміравіч Дзянісаў (, нар. , , СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2008—2016). Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). Чатырохразовы чэмпіён Расіі, двухразовы ўладальнік Кубка Расіі, Кубка УЕФА і Суперкубка УЕФА.
Клубная кар’ера «Зеніт» Ігар з’яўляецца выхаванцам пецярбургскага футбола. За пецярбургскі «Зеніт» выступаў з 2001 года. Дэбютаваў у асноўным складзе клуба ў 2002 годзе ў матчы супраць ЦСКА. Ужо з наступнага года ён атрымаў сталую прапіску ў аснове, толькі час ад часу прымаючы ўдзел у некаторых гульнях дубля. Пад кіраўніцтвам Дзіка Адваката Ігар заваяваў разам з камандай тытулы чэмпіёна Расіі, уладальніка Суперкубка Расіі, Кубка і Суперкубка УЕФА.
Паводле вынікаў сезона 2011/2012 быў прызнаны найлепшым футбалістам года па версіі РФС.
«Дынама» У чэрвені 2013 года перайшоў у махачкалінскі «Анжы», аднак ужо ў жніўні пакінуў каманду і разам з аднаклубнікамі Юрыем Жырковым і Аляксандрам Какорыным папоўніў склад маскоўскага «Дынама». Быў асноўным іграком сталінага клуба, але часта выбываў з-за траўм.
«Лакаматыў» У жніўні 2016 года на правах арэнды перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў» пасля таго, як «Дынама» страціла месца ў Прэм’ер-лізе. У лютым 2017 года падпісаў паўнавартасны кантракт з чыгуначнікамі, які ўступіў у сілу летам. Неўзабаве Ігар стаўз таксама капітанам каманды. У сезоне 2017/18 разам з «Лакаматывам» стаў чэмпіёнам Расіі.
У маі 2019 года пакінуў «Лакаматыў»«Локомотив» объявил об уходе Денисова. by.tribuna.com. і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні кар’ерыИгорь Денисов завершил карьеру. by.tribuna.com..
Міжнародная кар’ера 11 кастрычніка 2008 года Ігар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расіі ва ўзросце 24 гады ў матчы адборачнага цыкла чэмпіянату свету 2010 года супраць каманды Германіі, выйшаўшы ў стартавым складзе і адыграўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненні «Зеніт» Чэмпіён Расіі (3): 2007, 2010, 2012 Уладальнік Кубка расійскай Прэм’ер-лігі: 2003 Уладальнік Кубка Расіі: 2010 Уладальнік Суперкубка Расіі (2): 2008, 2011 Уладальнік Кубка УЕФА: 2008 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2008
«Лакаматыў» Чэмпіён Расіі: 2018 Уладальнік Кубка Расіі: 2017, 2019
Асабістае жыццё Ігар жанаты на Алене Дзянісавай. Мае чытырох дзяцей. Любіць сабак, шахматы і тэніс.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Анжы Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург