Эдуард Барысавіч Зарыцкі (, Красны Кут, Саратаўская вобласць, РСФСР — , ) — беларускі . Народны артыст Беларусі (1999).
Біяграфія З 1948 года жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі Анатоля Багатырова ў 1970 годзе. У 1973-82 гадах загадваў музычнай часткай Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Працаваў пераважна ў галіне інструментальнай музыкі (апіраўся на класічныя традыцыі), масавай і эстраднай песні, тэатральнай і кінамузыкі.
Памёр ад анкалагічнага захворвання ў Мінску 6 чэрвеня 2018 года. Пахаваны на Усходніх могілках МінскаВа ўзросце 72 гадоў пайшоў з жыцця Эдуард Зарыцкі.
Творчасць
Сярод твораў: сімфонія (1970), сюіта (1980), канцэрціна «Пастараль» (1977) для сімфанічнага аркестра; канцэрты для габоя (1973) і валторны (1974) і камернага аркестра; капрычыа для фартэпіяна з камерным аркестрам (1978), сюіта на тэмы беларускіх песень (1976); камерна-інструментальная музыка; сюіты з музыкі да спектакляў «Дванаццатая ноч», «Снежная каралева», «Тэатральная сюіта».
Эдуард Зарыцкі аўтар больш за 600 песеньКампазітар Эдуард Зарыцкі памёр ад анкалагічнага захворвання. Ён аўтар такіх вядомых песень як «Белыя крылы», «Замова», «Начныя кастры», «Будзьма», «Палыновая ростань», «Лісток календара», «Так прыйшла да нас Перамога».
Таксама Зарыцкі стварыў цыклы на вершы Адама Міцкевіча, Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча.
Узнагароды
У 2006 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Літаратура
Спасылкі