Марцін Валадковіч герба «Радван» () — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дзяк гаспадарскі (зг. 1559), суддзя гродскі віленскі (зг. 1559), пісар земскі менскі (1565—1570), суддзя земскі менскі (1570—1592), гараднічы менскі (1582—1588).

Біяграфія

З баярскага роду Валадковічаў, якія паходзілі з Віцебскага ваяводства або Рудамінскага павета.

Упершыню нейкі Марцін Валадковіч згаданы ў 1520 годзе як княжацкі суддзя пры разглядзе справы пра збіццё сынам маціРИБ. Т. ХХ. Стб. 1481. № 162.. Прынамсі ў канцы 1530-х — пачатку 1540-х гадоў служыў пісарам канцылярыі слуцкіх князёў АлелькавічаўLietuvos Metrika (1540—1541). 10-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabaigos kopija). Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė, S. Viskantaitė-Saviščevienė, J. Karpavičienė, Vilnius: Vilniaus universiteto leidykla, 2003, LXVIII+262 p., 500 egz. — Р. 62. № 91; P. 107. № 167., таксама прадстаўляў іх у судзе як пракуратар. Трымаў ад слуцкіх князёў маёнтак СавічыAGAD. AR. Dz. X. Akta niesygnowane. Papiery ks. Słuckich. Паводле: Скяп’ян А. А. Двор і слугі…. Сынам слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча пасля 1551 года не служыў.

У 1551—1566 гадах, у складзе камісіі, створанай віленскім соймам 1551 года, займаўся выпрацоўкай праекта Другога Статута ВКЛ.

У 1558 годзе ўладальнік маёнтка Вялікае Грозава, які межаваў са Слуцкім княствам, і зямель у маёнтку ГрэскМинская старина. Вып. 4. — Минск, 1913. — С. 1. На пачатку Лівонскай вайны выконваў даручэнні па перамовах з Масквой. У 1559 годзе згаданы як дзяк Канцылярыі і віленскі суддзя гродскі (8 сакавіка — 12 красавіка).

З 1565 года — пісар земскі менскі. Быў гаспадарскім паслом на менскі павятовы соймік 1566 года. На Гарадзенскім сойме 1568 года абраны ў склад камісіі, якая ў 1568—1573 гадах займалася ўдасканаленнем статутнага заканадаўства. Быў гаспадарскім паслом на менскі перадсоймавы соймік напярэдадні Люблінскага сойма 1569 года. З 15 лістапада 1570 года і да смерці — суддзя земскі. Па даручэнні Мсцібогаўскага з’езда вялікалітоўскай шляхты ў 1576 годзе быў у пасольстве да Стэфана Баторыя. У 1582—1588 гадах — гараднічы менскі.

Сям’я У першым шлюбе быў з Людмілай Есманоўнай; у другім — з Раінай з Друцкіх-Горскіх (не пазней за 1560).

Крыніцы

Літаратура Ragauskienė R. Du žinomi nežinomi 1566 m. Antrojo Lietuvos Statuto rengimo komisios nariai — Povilas Ostrovickis ir Martynas Volodkevičius // Florilegium Lithuanum. In honorem eximii professoris atque academici Lithuani domini Eugenii Jovaiša anniversarii sexagesimi causa dicatum. Vilnius, 2010. Р. 223—227.

Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Менскага павета ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses Historici = Полацкія гістарычныя запіскі. T. III. 2006. С. 66, 67; Радаман А. Статутовая комиссия, созданная на гродненском сейме 1568 г., в контексте разработки концепции третьей кодификации права ВКЛ // Литовская Метрика и Литовский Статут как источниковедческая база для славистики и балканистики : тез. докл. Междунар. науч. конф. (Москва, 23-25 нояб. 2006 г.). М., 2006. Скепьян А. А. Двор і слугі князёў Слуцкіх у канцы XV-80-х гг. XVI ст. / А. А. Скеп’ян // ARCHE Пачатак. — № 6 (127). Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага. — чэрвень 2014. — С. 316—317, заўв. 50.

Марцін Катэгорыя:Дзякі гаспадарскія Катэгорыя:Гараднічыя менскія Катэгорыя:Суддзі земскія менскія Катэгорыя:Пісары земскія менскія