Віктар Феліксавіч Вексельберг () (, , Львоўская вобласць, Украінская ССР, СССР) – расійскі і кіпрскі інжынер, прадпрымальнік, мільярдэр, калекцыянер мастацтва.
Біяграфія Бацька – Фелікс Саламонавіч, яўрэй па нацыянальнасці, маці – Марозава Алена Ефтропаўна, руская. Вучыўся ў Драгобычскай СШ № 3, якую скончыў ў 1974 г. У 1979 г. з адзнакай скончыў факультэт аўтаматызацыі і вылічальнай тэхнікі Маскоўскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе вучыўся разам з Леанідам Блаватніком. Скончыў аспірантуру пры вылічальным цэнтры АН СССР. У сакавіку 2017 г. Віктар Вексельберг стаў грамадзянінам Рэспублікі Кіпр.
Прадпрымальніцкая кар'ера З 1989 года — генеральны дырэктар АОЗТ «НПО «КОМВЕК».
У 1996 годзе Вексельберг быў адным са стваральнікаў ААТ «Сібірска-Уральскі алюміній» (СУАЛ), які аб'яднаў Іркуцкі і Уральскі алюмініевыя заводы. З 1996 года — генеральны дырэктар ААТ «Сібірска-Уральская алюмініевая кампанія» (СУАЛ). Член Савета дырэктараў АТ «СУАЛ».
Мецэнацкая дзейнасць Мастацкая калекцыя У лютым 2004 г. Вексельберг праз спецыяльна створаны некамерцыйны фонд «Сувязь часоў», набыў унікальную калекцыю ювелірных вырабаў Карла Фабержэ (9 імператарскіх велікодных яек) у сям'і Форбс, заплаціўшы за калекцыю звыш $100 млн.. Калекцыя была перавезена ў Расію і выстаўлены ў Крамлі і ў Дуброўніку ў 2007 г.
У верасні 2006 г. пагадзіўся заплаціць каля $1 млн. на транспарціроўку
Культурна-гістарычны фонд «Сувязь часоў» У красавіку 2004 года заснаваў Культурна-гістарычны фонд «Сувязь часоў» і ўзначаліў яго Апякунскі савет.
Ужо першы праект фонда «Сувязь часоў» — гэта набыццё ў ЗША найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі работ вялікага расійскага ювеліра Карла Фабержэ і вяртанне яе ў Расію — выклікаў каласальны грамадскі рэзананс як у Расіі, так і за мяжой. Зараз Фонд праводзіць серыю экспазіцый калекцыі ў найбуйнейшых сталічных і рэгіянальных музеях. Першым месцам для экспазіцыі быў абраны Маскоўскі Крэмль, дзе выстава «Фабержэ: згубленае і здабытае» са збору Фонда «Сувязь часоў» прайшла з мая па ліпень 2004 года. На сённяшні дзень калекцыя выстаўлялася ў 18 гарадах Расіі і свету.
Іншымі праектамі фонду з'яўляюцца: вяртанне з ЗША званоў Свята-Данілаўскіх манастыра; вяртанне ў 2006 годзе архіва рускага філосафа Івана Ільіна ў Расію і перадача яго на захоўванне ў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава; аднаўленне залы Урубеля ў Траццякоўскай галерэі; аднаўленне гістарычнага помніка Форт-Рос (Каліфорнія, ЗША). стварэнне ў Санкт-Пецярбургу музея Фабержэ.
Санкцыі Швейцарыя Швайцарскія банкі, каб пазбегнуць санкцый з боку ЗША, заблакавалі больш за мільярд долараў ЗША на асабістых рахунках Віктара Вексельберга.
Катэгорыя:Інжынеры Расіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі