Ру́дня, Ментынь — ручай у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ментынь (басейн Нёмана). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Губы, цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Ментынь за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Кузьмічы. Рэчышча на працягу 0,5 км ад вусця каналізаванае.

На геаграфічных картах ХІХ — першай палове ХХ стагоддзяў назвай «Рудня» пазначана сучаснае русла ракі Ментынь на ўсім працягу.

На левым беразе, за 1,0 км на паўнёвы захад ад вёскі Губы — помнік прыроды мясцовага значэння, крыніца «Святая вада».

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области

Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы