Іня́ () — рака ў Заходняй Сібіры, у Кемераўскай і Новасібірскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Об.
Даўжыня ракі 663 км. Плошча вадазбору 17 600 км². Сярэдні расход вады за 119 км ад вусця складае 195 м³/с, аб’ём сцёку 6,154 км³/год. Выток і большая частка ракі знаходзіцца ў межах Кузнецкай катлавіны. Упадае ў Об у межах горада Новасібірск. Даліна ракі выразная. На пойме шмат старыц. Рэчышча Іні звілістае. Яго шырыня ў вусці дасягае 110 м. Жыўленне ракі мяшанае з перавагай снегавога. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.
Прытокі: Талаўка, Чыгір, Каралда, Талда, Вялікі Бачат, Малы Бачат, Ур, Камышаўка, Касьма, Тарабарыха, Савіха, Каменка, Камысла, Тарсьма, Чэртанда, Тыхта, Ітыкус, Бярозавая, Сасноўка, Кусьмень, Кіік, Ізылы, Маматынь (Маматын), Кайлы, Канарбуга, Ярская, Круціха, Шабаніха, Плюшчыха і інш.Река Иня // Государственный водный реестр РФ
На рацэ гарады Палысаева, Ленінск-Кузнецкі, Тагучын, у вусці — Новасібірск.
Літаратура
Спасылкі Река Иня // Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н. Иня // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Кемераўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Новасібірскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Обі Катэгорыя:Новасібірск