1926 год быў адзначаны шэрагам літаратурных падзей.

Падзеі 15 студзеня : у Вільні выйшаў першы нумар заходнебеларускага часопіса «Маланка» (існаваў да снежня 1928). люты : у Смаленску заснавана філія «Маладняка». 26 красавіка : У. Дубоўка падаў заяву аб выхадзе з «Маладняка». 26 мая : у Цэнтральнае бюро «Маладняка» паступіла заява К. Чорнага, К. Крапівы, Я. Пушчы, А. Бабарэкі аб выхадзе з аб’яднання, а таксама накіраваны зварот у ЦК КП(б)Б аб дазволе стварыць новую літаратурную арганізацыю. 22 чэрвеня : А Гурло, А. Вольны, Н. Чарнушэвіч выйшлі са складу «Маладняка». 6 ліпеня : прайшоў пленум Цэнтральнага бюро «Маладняка», на якім абраны новы склад Прэзідыума: М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Дудар, М. Каспяровіч і М. Аляхновіч.

Кнігі

Збор твораў : [у 6 т.] / Янка Купала. Т. 2 : «Шляхам жыцця». – Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. – 353 с. «Пачуцці» : [апавяданні] / Кузьма Чорны. – Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, – 163 с.

Выданні ЦБ "Маладняка" «Прозалаць» (вершы) / Андрэй Александровіч. — Менск : выданне ЦБ «Маладняка». «Credo»: вершы / Уладзімір Дубоўка. — Менск : выданне ЦБ «Маладняка» «Суніцы» (вершы) / Уладзімір Хадыка. — Менск : выданне ЦБ «Маладняка».

Прэміі Нобелеўская прэмія па літаратуры — Грацыя Дэледа.

Нарадзіліся 15 студзеня — Павел Шуба, беларускі мовазнавец (пам. 2000)

Памерлі 6 мая — Казімір Сваяк (нар. 1890), беларускі паэт, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар.

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратура паводле гадоў