1932 год быў адзначаны шэрагам літаратурных падзей.

Падзеі 26 лютага — выйшаў першы нумар газеты «Літаратура і мастацтва». 24 красавіка — у газеце «Правда» надрукавана Пастанова ЦК УКП(б) «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый». 27 мая — прынята пастанова ЦК КП(б)Б «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый БССР». Вырашана: 1) ліквідаваць БелАПП; 2) правесці арганізацыю Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР. Усе пісьменніцкія арганізацыю падначаліць Аргкамітэту, перадаць у распараджэнне Аргкамітэту літаратурныя часопісы.

Кнігі

Творы. Кн. 2 : Напор ; Нараджэнне чалавека / Андрэй Александровіч. — 1932. — 325 с. Гута: Сучасная п’еса ў 3-х дз., 14-ці карц. / Рыгор Кобец. — Мн. : ДВБ, ЛіМ, 1932. — 109 с. Крывавыя знічкі на снезе: паэзія / Сцяпан Ліхадзіеўскі. — Мн. : ДВБ, ЛіМ, 1932. — 55 с. Стала і мужна: Вершы / Юрка Лявонны. — Мн. : ДВБ, 1932. — 74 с. Пад націскам хваляў: Раман з яп. жыцця / Кадзуо Като (пер. Алесь Пальчэўскі). — Мн. : ДВБ, 1932. — 127 с Выбраныя_вершы / Уладзімір Хадыка. — Мн. : ДВБ, ЛіМ, 1932. — 100 с.. Налівайся колас: Вершы / Рыгор Хацкевіч. — Мн. : ДВБ, ЛіМ, 1932. — 51 с.

Прэміі Нобелеўская прэмія па літаратуры — Джон Галсуорсі.

Нарадзіліся 7 жніўня — Адам Мальдзіс (пам. 2022), беларусіст, літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст.

Памерлі

Спасылкі

Катэгорыя:Літаратура паводле гадоў