Трып-хоп () — стыль музыкі, створаны на пачатку 1990-х гадоў у Англіі і дасягнуўшы сталых камерцыйных поспехаў. Узнік як сумесь эксперыментальнага хіп-хопа, джаза, даба, рока, традыцыйнага блюза і некаторых іншых элементаў. Стваральнікамі і першымі выканаўцамі трып-хопа з’яўляліся гурты Massive Attack ды з Брысталя (адсюль першапачатковая назва стылю: Брыстальская хваля альбо Брыстальскі cаўнд). Назва ж трып-хоп упершыню была выкарыстана ў англійскім часопісе «Mixmag».

У трып-хопе свабодна існуюць разам жывыя музычныя інструменты і сэмплы. Па гуку для яго характэрны: даволі павольны тэмп, прыглушаныя бубны, легатыўная бас-гітара, шырокае выкарыстанне гукаў са старых вінілавых кружэлак (джазавых, блюзавых, эстрадных), старых аналагавых клавішных інструментаў (Moog, Rhrodas, Korg SV2, Арган Хаманда), звычайна цёмныя гукавыя фарбы і некаторая дэпрэсіўнасць, абыякавасць у голасе, шмат хто з трып-хопавых выканаўцаў карыстаецца пры звядзенні тэхналогіяй Lo-Fi (Low Fidelity). Часам у якасці спеваў выкарыстоўваецца рэп, які прамаўляецца амаль што шэптам.

На Беларусі ў стылі трып-хоп працуе калектыў B side.

Разнавіды Футурыстычны трып-хоп (Futuristic Trip-Hop) — напрамак трып-хопа дзеля якога характэрна «декляматыўнасць» спеву. Прадстаўнікі футурыстычнага трып-хопа: Recoil (стваральнік праекта — Алан Уайлдэр, ex-Depeche Mode), Golden Palominos. Пост трып-хоп (Post Trip-Hop) Абстрактны хіп-хоп (Abstract Hip-Hop)

Некаторыя гурты Air Б’ёрк DJ Krush DJ Shadow Laika Lamb Massive Attack Mandalay Morcheeba Nightmares on Wax Portishead Sneaker Pimps Tricky U.N.K.L.E. Wagon Christ

Характэрныя альбомы Dummy (Portishead, 1994) Portishead (Portishead, 1997)

Гл. таксама Тэхна