Кламат — рака на паўднёвым захадзе штата Арэгон і поўначы штата Каліфорнія, ЗША.

Даўжыня ракі складае 423 км, плошча яе вадазбору — 40 795 км². Сярэдні расход вады — 482 м³/с. Упадае ў Ціхі акіян. Асноўныя прытокі — Шаста, Скот, Салман і Трыніці. Другая па велічыні рака штата Каліфорнія пасля ракі Сакрамента.

З’яўляецца месцам нерасту ласасёвыя рыб.

Катэгорыя:Рэкі Арэгона Катэгорыя:Рэкі Каліфорніі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян