«Бярэзіна» — запалкавая фабрыка ў г. Барысаў.

Створана ў 1901 годзе ў Новабарысаве Ісідорам Берманам. Першая прадукцыя пайшла на экспарт у 1906 годзе. Вырабляла да 60 тыс. карабкоў запалак за год і фанерныя сядзенні для крэслаў. Выкарыстоўваліся паравыя рухавікі ў 15—75 к.с. У 1910 годзе працавалі 399 рабочых.

З прыходам у 1917 годзе савецкай улады «Бярэзіна» была нацыяналізаваная. У 1920 годзе фабрыка ў Новабарысаве атрымала назву «Чырвоная Бярэзіна». Са снежня 1929 года ў Новабарысаве пачала працаваць новая пабудаваная фабрыка «Пралетарская Перамога». У дарэвалюцыйных карпусах размясціўся фанерны завод «Чырвоная Бярэзіна». У 1934 годзе быў забіты сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б) Сяргей Кіраў, сярод соцень іншых аб’ектаў у яго гонар была перайменавана і «Пралетарская Перамога», якая з 1935 года стала насіць назву «Фабрыка імя таварыша Кірава».

У 1941 годзе фабрыка была разбурана і прадукцыю не выпускала.

У пачатку 1953 года на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат (цяпер ВА «Барысаўдрэў»).

Гл. таксама Запалкавая фабрыка «Вікторыя»

Літаратура

Спасылкі Р. Э. Узбеков. Каталог этикеток спичечной фабрики в городе Новоборисов. Книга первая (1901—1956 гг.) Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:Гісторыя Барысава Катэгорыя:З’явіліся ў 1901 годзе Катэгорыя:1901 год у Беларусі Катэгорыя:Запалкавыя прадпрыемствы