Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) — прадпрыемства ў горадзе Барысаве. Найбуйнейшае прамысловае прадпрыемства горада, колькасць супрацоўнікаў складае каля 4000 чалавек. З’яўляецца галаўной кампаніяй холдынгу «Аўтакампаненты».
Заснаваны ў 1958 годзе. З 1994 года ААТ з сучаснай назвай.
Прадукцыя Асноўная прадукцыя (2005): старцёры да карбюратарных і дызельных рухавікоў і запасныя часткі да іх (прывады, рэле, якары, трансфарматары, шпулі ўзбуджэння); генератары на інжэктарныя рухавікі Волжскага аўтамабільнага завода і рухавікі Запарожскага маторнага завода; электрарухавікі; тавары народнага спажывання (электракаміны, электрапліткі, электрасокавыціскалкі і інш.). Прадукцыя БАТЭ пастаўляецца на мінскія аўтамабільны і трактарны заводы, расійскія ААТ «Горкаўскі аўтамабільны завод», «Камскі аўтамабільны завод», «Волжскі аўтамабільны завод» і інш.
Холдынг Холдынг «Аўтакампаненты» быў створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2011 года № 388 "Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгу «Аўтакампаненты». ААТ «БАТЭ» стала кіруючай кампаніяй холдынгуХолдинг «Автокомпоненты».
У холдынг ўваходзіць 13 прадпрыемстваў: ААТ «БАТЭ», г. Барысаў ААТ «Радыёхваля», г. Гродна ААТ «Аўтагідраўзмацняльнік», г. Барысаў ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў», г. Барысаў ААТ «САЛЕА-Кобрын», г. Кобрын ААТ «Белкард», г. Гродна ААТ «Рэміз», г. Жодзіна ААТ «Электравымяральнік», г. Віцебск ААТ «Экран», г. Барысаў ААТ «Прэма», г. Горкі ААТ «Рудзенск», г.п. Рудзенск ААТ «Аўтапровад», г. Шчучын ААТ «Радыётэхніка», г. Ашмяны
Дырэктары Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1970—2001) Анатоль Анатолевіч Капскі (2005—2018) Аляксандр Анатольевіч Марчанка
Спорт
Пры прадпрыемстве існуе футбольны клуб «БАТЭ». Каманда была заснавана ў 1973 годзе, адноўлена ў 1996 годзе. З’яўляецца першым беларускім клубам, які выйшаў у групавыя этапы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Пераможца першага ў гісторыі розыгрышу Суперкубка Беларусі.
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Беларусі