Сяргей Анатольевіч Звераў (нарадзіўся 19 ліпеня 1963 года, Култук, Іркуцкая вобласць) — расійскі стваральнік прычосак, стыліст, спявак. Вядучы і адзіны ўдзельнік рэаліці-шоў «Поўны фэшн» (Муз-ТБ) і «Зорка ў кубе» (МТБ), «Зоркі ў модзе» (RU.TV).
Біяграфія Сяргей Анатольевіч Звераў нарадзіўся 19 ліпеня 1963 года ў пасёлку Култук недалёка ад Іркуцка ў сям’і чыгуначнага слесара Анатоля Зверава. Пасля трагічнай гібелі бацькі (разбіўся на матацыкле) сям’я з 4-гадовым Сяргеем пераязджае ў г. Усць-Каменагорск (Казахстан). У 1980-х гадах служыў ў шэрагах войска СССР (СПА) у Польшчы, дзе быў намеснікам камандзіра ўзвода, сакратаром камсамольскай арганізацыі і даслужыўся да звання старэйшага сяржантаhttp://rutube.ru/video/78741b67496f99e24a64794d0507d69a/. Уступіў ў КПСС. Атрымаў адукацыю па трох спецыяльнасцях: цырульнае мастацтва, дэкаратыўная касметыка і кравец па вопратцы. У 1979 годзе трапіў у мадэльную прамысловасць. Вучыўся ў Доме моды Парыжы і адначасова там і працаваў.
У 2007 годзе выпушчана лялька «Стыліст Сяргей Звераў»http://tvgid.ua/news/26072007/10200/ .
Сяргей Звераў кіруе маскоўскім салонам прыгажосці «Селебрыці» і з’яўляецца дырэктарам салона «Сяргей Звераў»http://www.fashiontime.ru/beauty/news/8498.html.
Сям’я Бацька Анатоль Звераў, разбіўся на матацыкле ў 1967 годзеhttp://vetroks.gorod.tomsk.ru/index-1190210410.php . Маці Валянціна Цімафееўна працавала тэхнолагам на мясакамбінаце ў маладосці ў пасёлку Култук, Іркуцкай вобласці. Праз паўтара года пасля смерці мужа выйшла замуж за кіроўцу аўтобуса, і з мужам пераехала ў Усць-Каменагорскhttp://gazeta.ua/ru/articles/people-newspaper/_v-yunosti-sergej-zverev-byl-bryunetom/175770.
Брат Аляксандр Звераў (1961—1990), памёр ад астмы. Сын ад грамадзянскага шлюбу Сяргея Зверава малодшы (нар. 25 жніўня 1993 года) — дыджэйhttp://www.eg.ru/daily/stars/23198/.
Асабістае жыццё Быў 4 разы афіцыйна жанаты па 2,5 года.
У 1995 годзе ў яго былі непрацяглыя адносіны з Наталляй Вятліцкай. Грамадзянская жонка Саша Проджэкт (Аляксандра Гінсбург) (нар. 26 красавіка 1986) у 2004—2005 гадах. Сустракаўся з колішняй удзельніцай гурта «Бліскучыя», а цяпер з супрацоўніцай музычнага тэлеканала RU.TV Юльянай Лукашовай. Аднак яны рассталіся, бо Сяргей аддаў перавагу спявачцы Паола. У 2010 годзе былі непрацяглыя адносіны з Ірынай Білыкhttps://afisha.mail.ru/stars/news/28502/http://www.livestory.com.ua/family/2010/06/27/111312.html .
Прафесійная дзейнасць Першай кліенткай была Таццяна Ведзянееваhttp://www.peoples.ru/art/designer/zverev/interview1.html. У розны час супрацоўнічаў з Алай Пугачовай, Багданам Цітамірам, Ксеніяй Сабчак, Людмілай Гурчанка, Лаймай Вайкуле, Валерыем Лявонцьевым, Ірынай Панароўскай і іншыміhttp://ria.ru/videocolumns/20100430/228702011.html#14479985200692&message=check&cookie=564eb42310ca25bc2500a0fc&cookiename=ria&cookielife=0.
Працаваў у салоне ў Далорэс Кандрашова — трэнера зборнай СССР па цырульніцкім майстэрствеhttp://chewbakka.com/brains/zverev. Сяргей Звераў удзельнічаў у ток-шоў «Вокны» у сюжэце пра незадаволенага бацьку — шахцёра, які абурыўся, што яго сын абраў прафесію стылістаhttp://www.intv.ru/view/?film_id=133421 . У 2006 годзе застрахаваў свае рукі 1 мільён долараў ЗШАhttp://www.intermoda.ru/cit/old4807.html.
Творчасць
Фільмаграфія 2006 — папараць 2006—2007 — Мары Алісы 2006—2009 — Клуб (усе сезоны) — камэо 2007 — У чаканні цуду — камэо 2007—2008 — Каханне — не шоў-бізнэс 2009 — Як казакі … — стыліст Серж 2009 — О, шчасліўчык! 2010 — Навагоднія сваты 2011 — Самы лепшы фільм 3-ДЭ — селебрыці 2012 — Чырвоны капялюш — стыліст-камэо 2013 — Сашатаня — камэо
Тэатр Гуляе ў спектаклі Людмілы Гурчанка «Бюро шчасця».
Музычныя альбомы «Ради тебя» (2006) «Звезда в шоке…!!!» (2007)http://musicmp3spb.org/artist/sergei_zverev.html
Спасылкі С. Звераў у сеціве С. Звераў у твітэры С. Звераў у кантакце С .Звераў у Ютубе
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Расіі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Акцёры Расіі Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Мадэльеры Расіі