Кутлуахмет Кутлугаллямович Хайбулін (29 снежня 1921, в. Сулейманово — 10 лістапада 1943) — камандзір аддзялення процітанкавых ружжаў, гвардыі сяржант, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Хайбулін Кутлуахмет Кутлугалямававіч нарадзіўся 29 снежня 1921 года ў вёсцы Сулейманава Зіанчурынскага раёна Башкірскай АССР у сям’і селяніна. Башкір. Скончыў 7 класаў школы, працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1940 года, на фронце ў Вялікую Айчынную вайну з кастрычніка 1941.
Кутлуахмет Кутлугалямавіч вызначыўся ў баях за вызваленне Гомельскай вобласці.
Загінуў у баі 10 лістапада 1943 года. Быў пахаваны ў вёсцы Валакшанка Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці, у 1956 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Уборак .
Подзвіг «Камандзір аддзялення процітанкавых ружжаў гвардыі сяржант к. К. Хайбулін вызначыўся ў баях за вызваленне Гомельскай вобласці. У верасні 1943 г. у ліку першых пераправіўся праз Днепр у Брагінскім раёне, удзельнічаў у рукапашным баі за вёску Галкі, падбіў два танкі праціўніка, знішчыў дэсант аўтаматчыкаў».
Памяць Імем Героя названа піянерская дружына сярэдняй школы на радзіме. У школе, дзе ён вучыўся, усталявана мемарыяльная дошка.
У школе, дзе вучыўся Герой, — мемарыяльная дошка. Вёска, дзе ён нарадзіўся і жыў, і вуліца ў райцэнтры Ісянгулава названыя яго імем.
Узнагароды
Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (15.01.1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.); ордэн Леніна (15.01.1944); ордэн Чырвонай Зоркі.
Літаратура
Несокрушимые. — Уфа, 1985. / стар 174—204. Славные сыны Башкирии. — Уфа, 1979, кн. 4. / стр. 31-34. Башкирская энциклопедия. Гл. ред. М. А. Ильгамов; т. 7. Ф-Я. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2011. — 624 с.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Башкартастане