Тасе́ева () — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскі краі, левы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).
Даўжыня ракі 116 км (разам з ракой Чуна — 1319 км). Плошча вадазбору 128 00 км². Сярэдні расход вады 740 м³/с (752 м³/с у ніжнім цячэнніИванов В. В. Тасеева // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Утвараецца зліццём рэк Чуна (Уда) і Біруса. Працякае па паўднёва-заходняй ускраіне Сярэднесібірскага пласкагор’я. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада. Вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — першай палове мая. Рака суднаходная на 15 км, ад вусця да вёскі КандакіРека Тасеева // Государственный водный реестр РФ. Сплаўная.
Прытокі: Уда (Чуна), Шуктукан, Жыткулей, Брызгун, Дуракова, Вялікая Радзіма, Рыжкова, Малая Рыжкова, Падкаменная, Баярская, Чысцякова, Шышына, Нікольская, Кузьміна, Лугавая, Малая Слюцая, Сярэдні і інш.
Літаратура
Спасылкі Река Тасеева // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Тасеева // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Taseeva At Mashukovka // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Ангары