Ерэванская беларуская абшчына Арменіі «Беларусь» () — грамадская арганізацыя, аб’яднанне этнічных беларусаў, якія пражываюць у Ерэване і іншых гарадах Рэспублікі Арменія. Старшыня абшчыны — Ірына Мікалаеўна Пагасян. Суполка заснавана ў чэрвені 1998 года, на дадзены момант налічвае каля 130 членаўСуайчыннікі ў Арменіі — Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія , большасць якіх складаюць прадстаўнікі змешаных беларуска-армянскіх сем’яў. Ёсць і чыста беларускія сем’і.

Офіс суполкі працуе на базе памяшканняў Цэнтра культуры нацыянальных меншасцяў Арменіі на вуліцы Вардананц у цэнтры Ерэвана каля станцыі метро «Плошча Рэспублікі».

Дзейнасць

Члены абшчыны прымаюць актыўны ўдзел у працы Армянскай моладзевай арганізацыі «Айаса» (), якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць на тэрыторыі краіны.

З 2001 года пры арганізацыі дзейнічае нядзельная школа, дзе выкладаюцца асновы беларускай мовы і культурыСамая дарагая спадчына — Беларусь сёння. Дзейнасцю школы займаецца прадстаўнік актыву абшчыны І. І. ЛокісСуайчыннікі ў Арменіі — Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія .

Пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Арменіі Ерэванская абшчына выдае штомесячную грамадска-палітычную газету «Беларусы.am»Беларусы.am — Каталог перыядычных выданняў Арменіі .

Гл. таксама

Беларусы Арменіі Беларуская дыяспара

Катэгорыя:Арганізацыі беларускай дыяспары Катэгорыя:Арганізацыі Арменіі Катэгорыя:Арганізацыі Ерэвана