Граф Адам Сцяпанавіч Плятэр (1790—1862) — беларуска-польска-літоўскі археолаг і натураліст.
Біяграфія Сын графа (1750—1803) і Тэафілы Станіславаўны са Ржавускіх (1761—1800). Быў дваранскім маршалкам Дынабургскага павета і членам , куды ахвяраваў вынікі сваіх раскопак.
Абмяжоўваў свае навуковыя росшукі сваёй малою радзімай, але яго працы пэўным чынам судакраналіся з гісторыяй Беларусі: «Пра паходжанне слова Рубо (або Рубон), нададзеным старажытнымі Дзвіне», «Пра старажытныя камяні з надпісамі, што знаходзяцца ў рэчцы Дзвіна ад XII стагоддзя каля Полацка і Дзісны», «Пра даўнія магілы і пра старажытнасці, знойдзеныя ў Інфлянтах Польскіх», «Гістарычныя звесткі пра царкву Перамянення Панскага (Спаса), размешчаную каля Полацка, пра крыж, падараваны гэтай жа царкве святою Ефрасінняю і пра пілігрымку гэтае святое ў Ерусалім»Rubon. 1842. T. I. S. 5-7; T. II. S. 37-47; T. V. S. 7-37; 1845. T. VI. S. 7-34; 1847.T. VIII. S. 22-47; T. IХ. S. 24-33..
Сям’я З 1816 года ў шлюбе з Людвікай з Грабоўскіх (1799—1873), дачкой Паўла. Дочкі: Караліна (1818—1880), у шлюбе з Напалеонам Шырынам; Тэкля (1821—1856), у шлюбе з Міхалам Броэль-Плятэрам; Анэля (1823—1852), у шлюбе з Канстанцінам Плятэрам-Зібергам; Элеанора (1828—1856) Ганна (1831—1901), у шлюбе з Адамам Броэль-Плятэрам; Сыны: Вацлаў (1819—1845); Павел (1824—1842); Тэафіль (1825—1858); Эдвард (1826—1865), уладальніка Краславы.
Асноўныя працы «Rzut oka na skład geologiczny Inflant» (Вільня, 1832); «Widoki pozostałych u Krakowie pomników starozytnych Polski» (Кракаў, 1876); «O dawnych grobach i starozytnościach odkrytych w Inflantach polskich» (Рыга, 1848); «Spis zwierząt ssących, ptaków i ryb krajowych» (Вільня, 1852); «Opisanie hydrograficzno-statystyczne Dżwiny Zachodniéj oraz ryb w niej żyjących» (Вільня, 1861).
Літаратура
Катэгорыя:Плятэры Катэгорыя:Археолагі Польшчы Катэгорыя:Археолагі Літвы