Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін (сапр. Галкін; , Магілёў — ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, філосаф, гісторык і . Член КПСС з 1895 года.
Біяграфія
За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1882 адлічаны з Харкаўскага ветэрынарнага інстытута. Ствараў нарадавольчыя гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. У 1887 годзе за ўдзел у Паўднёвай Нарадавольчай арганізацыі арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск.
Удзельнік стварэння (1901), член Саратаўскага камітэта РСДРП (1902-03), працаваў у сацыял-дэмакратычных арганізацыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супрацоўнічаў у газеце «Іскра».
Дэлегат , бальшавік. Падтрымліваў У. І. Леніна ў барацьбе супраць і . Са жніўня 1917 года ў Петраградскім камітэце РСДРП(б). У складзе ВРК удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адзін з арганізатараў у Маскве. З 1918 года на кіруючай ваенна-палітычнай працы ў Чырвонай Арміі, пасля 1920 года на навукова-педагагічнай працы ў Маскве.
Аўтар кнігі па марксісцкай філасофіі, апублікаванай пад псеўданімам «Н. Грабовский».
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Нарадавольцы Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі