34mag — беларускі маладзёжны інтэрнэт-часопіс, які выдаецца на дзвюх мовах: беларускай і рускай, — некаторыя матэрыялы таксама перакладаюцца на англійскую. Большасць публікацый прысвечана мастацтву, культуры і падарожжам. Рэдакцыя часопіса знаходзіцца ў Мінску, галоўны рэдактар — Аляксандр Карняйчук. Таксама пад эгідай парталу дзейнічае лэйбл лічбавай дыстрыбуцыі «Пяршак».

Гісторыя Часопіс «34mag» быў заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай пасля закрыцця беларускімі ўладамі яе папярэдняга праекта «Студэнцкая думка» ў 2005 годзе. Першы нумар новага выдання выйшаў у 2006 годзе на кампакт-дысках, а ў 2009 у праекта з’явіўся і сайт.

Дасягненні У 2012 годзе часопіс атрымаў прэмію «» .

На фестывалі рэкламы і камунікацыі “AD.NAK-2014” гід для падарожнікаў “” Ромы Свечнікава і 34mag быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў, “Limited Edition” часопіса заняў 3 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў, а за каталог “Books from Belarus” і кнігу “Рома едзе” 34mag узяў яшчэ 2 другіх месца ў катэгорыі шматстаронкавых выданняў.

Гл. таксама Логвінаў Рома Свечнікаў

Зноскі

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы на рускай мове Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Беларуская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце