Плошча Рэспублікі (, Hanrapetutyan hraparak) — цэнтральная плошча ЕрэванаАБП — Площадь Республики . Пры савецкай уладзе плошча насіла імя Леніна. Самая вялікая сталічная плошча ў Еўропе.

Плошча ўтвораная скрыжаваннем вуліц Вазгена Саркісяна, Амірана, Абавяна, Налбандзяна і праспекта Тыграна Меца.

Гісторыя Плошча Рэспублікі пабудавана на месцы старой гандлёвай плошчы.

Будаванне плошчы было задумана галоўным архітэктарам горада Аляксандрам Таманянам у 1924 годзе, канчаткова аблічча плошчы сфармавалася да 1958 года, а замест запланаваных спачатку будынкаў у стылі канструктывізму з’явіліся будынкі ў стылістыцы сталінскага ампіру з выкарыстаннем нацыянальных асаблівасцей. Спачатку плошчу задумалі як авальную, але пазней, з-за асаблівасцей прылеглай тэрыторыі, форму плошчы вырашылі замяніць на спалучэнне авала з трапецыяй. Меркавалася, што плошча стане адміністрацыйным цэнтрам горада і ўсёй Арменіі, а з новым культурным цэнтрам, Тэатральнай плошчай, яе павінен быў злучыць Паўночны праспект (фактычна праспект пракладзены толькі ў 2001 годзе, і з-за пабудаванага пазней будынка Нацыянальнай галерэі ён не даходзіць да плошчы, сканчаючыся на вуліцы Абавяна).

Форму плошчы ўтвараюць 5 будынкаў:

і , Урад Арменіі (на вежы будынка знаходзіцца галоўны гадзіннік краіны са званамі), Цэнтральны будынак пошты РА, Гасцініца «Marriott Armenia» (спачатку гасцініца «Арменія»), Міністэрствы замежных спраў і энергетыкі.

Усе будынкі, што знаходзяцца на плошчы Рэспублікі, зроблены з туфу, а іх ніжняя частка з базальту. Фасады будынкаў абкладзены фельзітавым туфам белага і ружовага колераў. Перад будынкам Музея гісторыі Арменіі знаходзяцца «спяваючыя» фантаны, якія па вечарах змяняюць свой колер. Поруч з плошчай размяшчаецца бульвар (сучасны вернісаж), на якім да 1990-х знаходзіліся 2750 пулпулакаў, сімвалізуючых 2750-гадовы ўзрост Ерэвана ў 1968 годзе.

Цэнтр плошчы ўпрыгожаны каменным арнаментам, што неафіцыйна завецца «каменным дываном».

З 1939 года ў паўднёвай частцы плошчы знаходзіўся помнік Леніну (скульптар С. Д. Мяркураў, архітэктары Н. Ф. Парамузава, Л. С. Варданаў), знесены ў 1991 годзе.

Транспарт Станцыя метро «Плошча Рэспублікі». Адкрыта ў 1981 годзе. Станцыя наўмысна збудавана без паўнавартаснага наземнага вестыбюля, каб не парушаць архітэктуру плошчы.

Гл. таксама

Катэгорыя:Плошчы Ерэвана