Сарта́нг (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, ва Усходняй Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы складнік ракі Яна (басейн мора Лапцевых).
Даўжыня ракі 620 км. Плошча вадазбору 17 800 км². Сярэдні расход вады каля 50 м³/с, каля сяла Бала (за 68 км ад вусця) — 49,3Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку складае 1,556 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхаянскага хрыбта. Працякае пераважна ў напрамку на поўнач па Янскаму пласкагор’ю. Зліваючыся з ракой Дулгалах, утварае раку Яна. У верхнім цячэнні рака мае горны характар і працякае ў вузкай даліне. У ніжнім цячэнні даліна ракі пашыраецца, рэчышча месцамі падзяляецца на рукавы. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў красавіку. На рацэ ўтвараюцца наледзі. Суднаходная на 110 км ад вусцяГосударственный водный реестр РФ.
Прытокі: Кіэнг-Юрэх, Сатачаан, Халды, Улуу-Тумул, Танкалаах, Аргаа-Суруктаах, Хатырык, Сайтакаан, Хатыннаах, Лайдара, Улахан-Чайдаах, Аргаа-Чайдаах, Кюнкюнююр, Тэкі, Усун-Кюёль, Юнкюр, Накрый, Тыыраахы, Ыаргалаах, Таастаах, Барчасыт, Мангы (Маны) і інш. У басейне ракі каля 500 азёр агульнай плошчай 33,4 км².
Літаратура
Спасылкі Река Сартанг // Государственный водный реестр РФ Виноградова Н. Н. Сартанг // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых