Суо́нсі, Абертоўі (, ) — другі па велічыні горад ва Уэльсе.
Размешчаны на паўднёва-заходнім узбярэжжы Уэльса, на рацэ Тавэ (Таўі). Порт у Брыстальскім заліве. Гістарычна Суонсі развіваўся як цэнтр металургіі і горнай справы, асабліва здабычы і апрацоўкі медзі. Дзейнічаюць прадпрыемствы машынабудавання, хімічнай і швейнай прамысловаці. У мінулым вядомы вырабамі з блакітнай керамікі.
Насельніцтва 1981 год — 168 тыс. чал. 2001 год — каля 200 тыс. чал.
Спорт ФК Суонсі Сіці
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Кэтрын Зета-Джонс (нар. 1969) — валійская кінаактрыса. Дылан Томас (1914—1953) — валійскі паэт, драматург.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Уэльса Катэгорыя:Вобласці Уэльса